Анатоль Іосіфавіч Калінін (, ) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994, Асімптатычныя метады развязання ўзрушаных задач аптымальнага кіравання), прафесар (1993).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1970), дзе і працуе. Навуковыя працы па тэорыі аптымальных працэсаў. Прапанаваў адзіны падыход да пабудовы асімптотыкі развязкаў рэгулярна і сінгулярна ўзрушаных задач аптымальнага кіравання з прамымі абмежаваннямі на значэнні кіравальных уздзеянняў.
Навуковыя працы Алгоритм асимптотического решения сингулярно возмущенной линейной задачи оптимального быстродействия // ПММ. 1989. Т. 53, вып. 6; Асимптотика решений возмущенных задач оптимального управления // Изв. РАН. Сер. Техн. кибернетика. 1994. № 3; Асимптотически оптимальный регулятор для линейной динамической системы, содержащей при производных параметры различных порядков малости // Изв. РАН. Сер. Теория и системы управления. 1997. № 4 (разам з І.Грыбкоўскім).
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі