Беатрыкс Потэр (Элен Беатрыкс Потэр, , , Кенсінгтон, Лондан — , графства Камбрыя) — англійская дзіцячая пісьменніца і мастак.

Біяграфія

Раннія гады Бацькі Беатрыкс жылі на спадчыну ад гандлю бавоўнай. Бацька, Руперт, большасць часу прысвячаў свайму захапленню мастацтвам і фатаграфіяй, а маці, Хелен, бавіла час у таварыстве пісьменнікаў, мастакоў і палітычных дзеячаў. Брат Беатрыкс Бертрам нарадзіўся праз шэсць гадоў пасля сястры і быў яе блізкім сябрам. У шэсць гадоў яго адправілі вучыцца ў школу-інтэрнат.

У Беатрыкс было закрытае і самотнае дзяцінства, тыповае для дачок буржуазных сем’яў віктарыянскай эпохі. Яе навучаннем займаліся гувернанткі, і яна рэдка бачылася з іншымі дзецьмі.

У Потэр былі асабліва блізкія адносіны з бацькам, і менавіта ён першым прызнаў яе мастацкі талент.

Беатрыкс вельмі любіла жывёл і вывучала іх усё жыццё. У дзяцінстве яны з братам трымалі ў класным пакоі жабак, мышэй, вожыка, трытона Ісаака Ньютана і кажана. Яна назірала за імі і малявала іх, паступова ўдасканальваючы сваё майстэрства. Потым яна пачала маляваць звяркоў у вопратцы, што было на той час наватарствам.

У Беатрыкс таксама было два трусікі, якім яна прысвяціла шмат ілюстрацый. Аднаго з іх, трусіка Пітэра, яна паўсюль брала з сабой, нават у цягнік, і вадзіла яго на павадку. На малюнках яна апранала яго ў сінюю куртачку — гэты вобраз вядомы ва ўсім свеце. Менавіта пра Пітэра яна напісала сваю першую казку з уласнымі ілюстрацыямі.

Літаратурная і мастацкая кар’ера У 1902 годзе выдавец Фрэдэрык Уорн надрукаваў казку пра трусіка Пітэра, ад якой да таго адмовілася некалькі іншых выдавецтваў. Да 1910 году Беатрыкс Потэр пісала, ілюстравала і публікавала прыблізна па 2 кніжкі на год. Яна атрымлівала ганарары, якія давалі ёй пэўную незалежнасць, хоць яна ўсё яшчэ жыла з бацькамі. У 1905 годзе выдавец Беатрыкс Норман Уорн зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца, і яна адказала згодай. Праз некалькі тыдняў Норман памёр ад раку крыві. У тым жа годзе Беатрыкс набыла ферму «Хіл Топ» у вёсцы Сарэй у Азёрным краі, дзе бавіла шмат часу пасля смерці Нормана.

Пасля 1920 году Потэр пачала страчваць зрок і малявала ўсё менш. Цяпер яе кнігі збольшага складаліся з эскізаў і малюнкаў, выкананых раней. Апошняя буйная яе праца — «Апавяданне пра парася Робінсана», апублікаванае ў 1930 годзе.

Азёрны край Яшчэ ў 16 гадоў, калі Беатрыкс пабывала ў Азёрным краі, яе так зачаравала яго прырода, што яна вырашыла аднойчы абавязкова там пасяліцца. На ілюстрацыях Беатрыкс Потэр лёгка можна пазнаць яе дом і сад.

У 1913 годзе, калі ёй было 47, Беатрыкс выйшла замуж за натарыуса Уільяма Хіліса з вёскі Сарэй і канчаткова там асталявалася.

Беатрыкс Потэр была адной з першых, хто актыўна займаўся захаваннем прыроды Англіі. Паступова яна скупіла фермы збяднелых суседзяў, дазволіўшы ім весці гаспадарку.

У 77 гадоў Беатрыкс Потэр памерла ад цяжкай формы бранхіту. Яна пакінула 4000 акраў зямлі і 15 фермаў у спадчыну Нацыянальнаму парку.

Памяць У 2006 годзе выйшаў мастацкі фільм пра пісьменніцу пад назвай «Міс Потэр», дзе галоўную ролю выканала Рэнэ Зелвегер.

Творы

23 казкі The Tale of Peter Rabbit (1902) The Tale of Squirrel Nutkin (1903) The Tailor of Gloucester (1903) The Tale of Benjamin Bunny (1904) The Tale of Two Bad Mice (1904) The Tale of Mrs. Tiggy-Winkle (1905) The Tale of the Pie and the Patty-Pan (1905) The Tale of Mr. Jeremy Fisher (1906) The Story of A Fierce Bad Rabbit (1906) The Story of Miss Moppet (1906) The Tale of Tom Kitten (1907) The Tale of Jemima Puddle-Duck (1908) The Tale of Samuel Whiskers or, The Roly-Poly Pudding (1908) The Tale of the Flopsy Bunnies (1909) The Tale of Ginger and Pickles (1909) The Tale of Mrs. Tittlemouse (1910) The Tale of Timmy Tiptoes (1911) The Tale of Mr. Tod (1912) The Tale of Pigling Bland (1913) Appley Dapply’s Nursery Rhymes (1917) The Tale of Johnny Town-Mouse (1918) Cecily Parsley’s Nursery Rhymes (1922) The Tale of Little Pig Robinson (1930)

Іншыя творы Peter Rabbit’s Painting Book (1911) Tom Kitten’s Painting Book (1917) Jemima Puddle-Duck’s Painting Book (1925) Peter Rabbit’s Almanac for 1929 (1928) The Fairy Caravan (1929) Sister Anne (ілюстр. Katharine Sturges) (1932) Wag-by-Wall (ілюстр. J. J. Lankes) (1944) The Tale of the Faithful Dove (ілюстр. Marie Angel) (1955, 1970) The Sly Old Cat (напіс. 1906; апубл. 1971) The Tale of Tuppenny (ілюстр. Marie Angel) (1973)

Спасылкі

The world of Peter Rabbit Казка Б.Потэр пра трусіка Пітэра ў перакладзе на беларускую мову

Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Казачнікі Катэгорыя:Пісьменніцы XX стагоддзя Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі