Но́вае Сяло́ (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.

Гісторыя Вядома з XVIII ст. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. належала Яну Патоцкаму. У 1836 г. прыватная вёска. 30 двароў, 173 жыхары. У 1914 г. 28 двароў, 143 жыхары.

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 82 двары, 168 жыхароў.

Інфраструктура Ёсць крама.

Вядомыя асобы Віктар Іванавіч Кавальчук (нар. 1954) — беларускі дзіцячы хірург. Доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2015).

Спасылкі

Катэгорыя:Роскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна