Назоўны склон () — пачатковая форма, у якой назоўнік ужываецца як назва асобы, прадметаў і з’яў. Мае значэнне суб’екта. Назоўны склон таксама называюць прамым.

Роля ў сказе Назоўнікі ў форме назоўнага склону абазначаюць граматычна незалежны член сказа і выступаюць у ролі дзейніка: Над лесам, выплыўшы з туману, стаяў месяц (І. Пташнікаў). Назоўнікі ў форме назоўнага склону могуць выступаць і ў ролі выказніка: Мазыр — горад сівой даўніны (А. Клышка), зваротка: Радзіма, голас твой мяне спяваць вучыў, і ты мне аддала ад родных слоў ключы (Я. Пушча), прыдатка: Сляза-палын балюча-едкі на ўпалых вочах выступае (Я. Колас).

Крыніцы

Катэгорыя:Склон