Елка (Picea) — род вечназялёных аднадомных дрэў сямейства хваёвых. Каля 45 відаў.
Батанічнае апісанне
Вечназялёныя аднадомныя хвойныя дрэвы вышынёй да 60 (часам да 90) м і дыяметрам ствала да 1–2 м. Каранёвая сістэма паверхневая, таму дрэвы схільныя да ветравалу. Ствол прамы, поўнадраўнінны. Драўніна белая, лёгкая, трывалая. Крона густая, конусападобная. Парасткі падоўжаныя, баразнаватыя. Лісце (ігліца) цёмна-зялёнае, адзінкавае, іголкападобнае, жорсткае, калючае, звычайна 4‑граннае, радзей пляскатае, размешчанае на кароткіх ліставых падушачках, не ападае да 10 гадоў. Мужчынскія шышкі 1–2,5 см даўжынёй, шарападобныя або прадаўгаватыя, чырванаватыя. Жаночыя шышкі даўжынёй да 20 см, верацёнападобныя або яйцападобныя, спачатку стаяць прама, пры выспяванні павісаюць, бурыя; выспявабць у год апылення, пасля выспявання ападаюць цалкам. Насенне з крылом.
Пашырэнне Налічвае 35–45 відаў, распаўсюджаных пераважна ў халодных і ўмераных шыротах Паўночнага паўшар’я. Патрабавальная да ўрадлівасці і вільготнасці глебы. Найважнейшая лесаўтваральная парода на свежых гліністых, сугліністых і багатых супясчаных глебах. Ценевынослівая, марозаўстойлівая расліна. Жывуць прыблізна 250–300 гадоў, у аптымальных умовах да 500–850 гадоў; у Беларусі ўзрост старых дрэў елкі звычайнай каля 220 гадоў.
У Паўночнай Амерыцы расце сем мясцовых відаў елак, у тым ліку два буйных віды ў Скалістых гарах: , каштоўная лесагаспадарчая парода вышынёй да 46 м, і блізкая па габарытах, але значна менш багатая . Для апошняй характэрна блакітнавата-зялёная ігліца, і некаторыя разнавіднасці гэтага дрэва, напрыклад добра вядомыя «серабрыстыя» елкі, выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя. На ціхаакіянскім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі — ад заліва Кука на Алясцы да поўначы Каліфорніі — расце ; яна часта дасягае ў вышыню 60 м пры дыяметры ствала 2,4-3 м і з’яўляецца самым буйным прадстаўніком роду.
У Еўразіі шырока распаўсюджаныя , арэал якой распасціраецца ад Волгі да Пірэнеяў, і — адна з найважных лесаўтваральных парод на паўночным усходзе Еўропы і ў Сібіры. Сярод іншых відаў Старога Свету заслугоўваюць згадвання , , таксама з Японіі, і з Гімалаяў.
На Беларусі 2 віды: , якая ўтварае яловыя лясы, і . У садах, парках, лясгасах інтрадукавана больш за 10 відаў; найбольш пашыраныя: , , , , , . Пыленне ў маі — чэрвені.
Віды
Род Елка, паводле Каралеўскіх батанічных садоў К’ю, уключае 37 першасных відаў і 4 гібрыдагенных:
(або , пра легітымнасць першай назвы да гэтага часу вядзецца дыскусіяGymnosperm Database — Picea torano)
Гібрыдагенныя віды
( × )
( × )
Захворванні
Выкарыстанне Драўніна выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, цэлюлозна-папяровай прамысловасці, для вырабу музычных інструментаў, розных прадметаў быту, на дровы. Дае смалу, дзёгаць, шкіпінар, каніфоль, дубільныя рэчывы. Ігліца выкарыстоўваецца для прамысловага атрымання вітаміну С, кара — крыніца дубільных рэчываў. Каштоўная дэкаратыўная расліна, выкарыстоўваецца ў ахоўным лесаразвядзенні.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Дрэвы