Аляксандр Карпавіч Болбас (, Слабодка, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — ) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Аляксандр Болбас нарадзіўся 28 лістапада 1911 года ў сяле Слабодка (цяпер — Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі) ў сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1929 годзе ўступіў у калгас. З 1930 года працаваў грузчыкам на станцыі Брожа Бабруйскага леспрамгаса. У верасні 1933 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію, праходзіў службу курсантам палкавой школы, пасля механікам-кіроўцам танка. У 1935 годзе быў дэмабілізаваны, паступіў у савпартшколу ў Мінску. Скончыўшы яе, быў накіраваны ў Бабруйск, быў старшынёй завадскога працоўнага камітэта чарапічнага завода. У 1937 годзе Болбас паступіў у Мінскі камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску, дзе правучыўся два гады, пасля чаго паўторна быў прызваны ў армію. Удзельнічаў у савецка-фінскай вайне, пасля служыў у Беларускай ваеннай акрузе.

Удзельнічаў у баях 1941 года ў Беларускай ССР, абароне Мінска, Бабруйска, Рагачова, Магілёва, Смаленскай бітве, бітве за Маскву, Сталінградскай бітве, вызваленні Данбаса і Украінскай ССР, Курскай бітве. Да восені 1943 года капітан Аляксандр Болбас быў намеснікам камандзіра мотастралковага батальёна па палітчастцы 11-й мотастралковай брыгады 10-га танкавага корпуса 40-й арміі Варонежскага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.

Група разведчыкаў батальёна на чале з Болбасам атрымала задачу фарсіраваць Дняпро і правесці разведку сіл праціўніка. Нягледзячы на масіраваны варожы агонь, 12 выведнікаў пераправіліся праз раку. У схватцы за найблізкае сяло Болбас выратаваў радыста і рацыю, застрэліў трох варожых салдат з пісталета. Далейшае прасоўванне групы Болбаса да сяла Балыка было было спынена магутным агнём праціўніка з вышынь, якія размяшчаліся ў 500—700 метрах ад ракі. Група адбіла 4 нямецкія контратакі, даўшы тым самым магчымасць савецкім падраздзяленням паспяхова фарсіраваць Дняпро. Падмацаванні разам з групай Болбаса занялі вышыні і сяло Балыка. 24 — 29 верасня 1943 група Болбаса адбіла 9 нямецкіх контратак, знішчыўшы каля 700 салдат і афіцэраў ворага.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым геройства і мужнасць» капітан Аляксандр Болбас быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 2786Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1.

Удзельнічаў у вызваленні Кіева і Правабярэжнай Украіны, Эстонскай, Латвійскай і Літоўскай ССР. Удзельнічаў у баях на 1-м, 2-м, 3-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах. У студзені 1945 года ён быў накіраваны на вучобу ў маскоўскую акадэмію бранетанкавых войскаў, якую скончыў у 1947 годзе. Быў накіраваны ў Кіеўскую ваенную акругу, быў намеснікам камандзіра батальёна танкавага вучылішча ў Крывым Рогу, пасля там жа быў начальнікам Дома Афіцэраў, затым знаходзіўся на той жа пасадзе ў Чаркасах, быў таксама намеснікам камандзіра курсанцкага батальёна Кіеўскага танкасамаходнага вучылішча, намеснікам камандзіра танкавага палка па палітычнай частцы, намеснікам начальніка танкавага завода ў Харкаве. У 1958 годзе ў званні падпалкоўніка выйшаў у адстаўку. Працаваў начальнікам дрэваабдзелачнага камбіната АН УССР. У 1973 годзе выйшаў на пенсію, працаваў старэйшым інжынерам Інстытута электрадынамікі. Займаўся грамадскай дзейнасцю. Пражываў у Кіеве, памёр 7 чэрвеня 2008 года. Пахаваны на кіеўскіх могілках «Беркаўцы».

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў. Ганаровы грамадзянін горада Грабёнкі ў Палтаўскай вобласці.

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382

Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне