thumb|Станцыя «Мір» 9 лютага 1998 года, бачная з адлятаючага шатла «Індэвар» у час экспедыцыі STS-89. «Мір» () — савецкая (пазней расійская) арбітальная станцыя трэцяга пакалення, якая ўяўляла сабою складаны шматмэтавы навукова-даследчы комплекс. Станцыя была выведзена на арбіту ў лютым 1986 года, 23 сакавіка 2001 года затоплена ў Ціхім акіяне.
Зборка станцыі на арбіце працягвалася да 1996 года. «Мір» стаў першай модульнай касмічнай станцыяй і меў найбольшую масу сярод караблёў, пабываўшых у космасе, пакуль не быў заменены МКС. Станцыя дзейнічала як мікрагравітацыйная даследчая лабараторыя, у якой члены каманды ажыццяўлялі эксперыменты ў галіне біялогіі і біялогіі чалавека, фізіцы, астраноміі, метэаралогіі, а таксама далейшае ўдасканаленне сістэм і прылад, неабходных для сталай прысутнасці ў космасе.
Станцыя стала першай даследчай лабараторыяй у космасе з доўгатэрміновай прысутнасцю людзей на борце. Праца на станцыі ажыццяўлялася доўгатэрміновымі камандамі. Праграма «Мір» трымала рэкорд па бесперапыннай прысутнасці чалавека ў космасе, які быў роўны 3644 дням, пакуль той не быў пабіты 23 кастрычніка 2010 года МКС, але і цяпер Валерыю Палякову належыць рэкорд па працягласці касмічнага палёту чалавека — 437 дзён і 18 гадзін. «Мір» быў населены ўсяго 12 з паловай гадоў з яго 15-гадовага тэрміна службы. На борце станцыі маглі адначасова знаходзіцца тры чалавекі, на кароткі час дазвалялася прысутнасць і большага складу.
Пасля поспеху праграмы «Салют» «Мір» стаў новай ступенню ў праграме касмічных станцый СССР. Першы модуль станцыі, вядомы як базавы блок, быў выведзены на арбіту ў 1986 годзе, да якога пазней былі далучаныя яшчэ 6 модуляў — усе выведзеныя ракетай-носьбітам «Пратон» (акрамя стыкавога модулю). Па завяршэнні мантажу станцыя складалася з сямі модуляў з атмасферай і некалькіх модуляў без атмасферы. Электраэнергіяй станцыя жывілася ад сонечных панэлей, замацаваных на модулях. Станцыя ад 296 да 412 км і рухалася з сярэдняй скорасцю 27700 км/с, тым самым робячы 15,7 віткоў вакол Зямлі ў дзень.
Станцыя была часткай праграмы пілатуемых касмічных палётаў СССР. Па развале СССР кіраванне праграмай перайшло да Федэральнага касмічнага агенцтва Расіі (РКА). З гэтага вынікае, што большасць каманды «Міра» паходзіла з Савецкага Саюза. Але, дзякуючы такім міжнародным праграмам, як Інтэркосмас, і Мір — Шатл, станцыя стала даступнай для касманаўтаў з Паўночнай Амерыкі, краін Еўропы і Японіі. Паводле ацэнкі былога генеральнага дырэктара РКА, Юрыя Копцева, кошт праграмы склаў $4,2 млрд за ўвесь час вядзення праграмы (распрацоўка, зборка і эксплуатацыя). Станцыю абслугоўвалі касмічныя караблі «Саюз», грузавы «Прагрэс» і караблі праграмы «Спэйс шатл». «Мір» наведалі 104 чалавекі з 12 краін свету.
Літаратура
Спасылкі
Сайт з дыяграмамі развіцця станцыі, дэталёвыя апісанні кожнага блока (English). Аварыя на запуску станцыі «Мір» Арбітальная станцыя «Свет» на расійскім астранамічным партале Храналогія запускаў КК да арбітальнай станцыі «Мір» Арбітальны комплекс «Мір» на сайце РКК «Энергія» Хроніка падрыхтоўкі і затаплення станцыі Відэакадры Арбітальнай станцыі «Мір»
Катэгорыя:Арбітальныя станцыі Катэгорыя:Міжнародныя касмічныя праекты Катэгорыя:Касманаўтыка СССР Катэгорыя:Касманаўтыка Расіі Катэгорыя:1986 год у касманаўтыцы 1986 20 2001 23