__NOTOC__ 4 студзеня — чацвёрты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
1254: Фламандзец Вілем Рубрук прыняты ў Каракаруме ханам Мункэ. 1591: Кароль Жыгімонт III Ваза пацвердзіў магдэбургскае права для Слоніма, горад атрымаў герб. 1772: У Эрмітаж прыбылі першыя 158 карцін, купленыя па загаду Кацярыны II у Парыжы. 1856: Гомель атрымаў герб з выявай рысі. 1885: Доктар Уільям Грант правёў першую паспяховую аперацыю па выдаленні апендыкса. 1896: Юта стала 45-м штатам, прынятым у склад ЗША. 1925: У Мінску прайшоў І Усебеларускі з’езд настаўнікаў. 1940: Адкрылася Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. 1948: М'янма атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі. 1969: Уступіла ў сілу Міжнародная канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі. 1996: Створаны Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Ісакавіча Азгура. 2002: Падпарадкаванне г. Светлагорска зменена з абласнога на раённае. 2010: Адбылося ўрачыстае адкрыццё самага высокага будынка ў свеце — Бурдж Дубай. 2026: Экватарыяльная Гвінея перанесла сталіцу з Малаба ў Сьюдад-дэ-ла-Пас.
Нарадзіліся 1643: Ісак Ньютан, англійскі навуковец (пам. 1727) 1710: Джавані Батыста Пергалезі, італьянскі кампазітар 1729: Яўхім Храптовіч, грамадскі, палітычны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, публіцыст, паэт і перакладчык 1792: Юхан Арфведсан, шведскі хімік 1866: Рамон Касас, каталонскі мастак 1896: Андрэ Масон, французскі жывапісец 1910: Навум Трахтэнберг, беларускі архітэктар, педагог 1912: Марта Хёпфнер, нямецкі фатограф 1920: Асаму Хаяісі, японскі біяхімік 1922: Март Порт, эстонскі архітэктар 1929: Арык Браўэр, аўстрыйскі мастак 1940: Гао Сінцянь, кітайскі празаік, навеліст, драматург і крытык; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1940: Браян Дэйвід Джозефсан, англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1973) 1952: Юрый Захаранка, беларускі палітычны дзеяч, былы міністр унутраных спраў Беларусі 1972: Джон Руіс, амерыканскі баксёр 1973: Лая Маруль, іспанская актрыса 1976: Аўгуст Дыль, нямецкі акцёр 1986: Андрэй Краўчанка, беларускі лёгкаатлет 1996: Эма Макі, франка-брытанская актрыса
Памерлі 1248: Саншу II, 4-ы кароль Партугаліі 1428: Фрыдрых I (курфюрст Саксоніі) 1584: Тобіяс Штымер, швейцарскі мастак 1845: Луі-Леапольд Буальі, французскі жывапісец 1891: Чарлз Сэмюэл Кін, брытанскі мастак 1897: Эмерык Чапскі, беларускі калекцыянер і нумізмат 1913: Бенджамін Лі Сміт, палярны даследчык 1960: Альбер Камю, французскі пісьменнік і філосаф, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар.7.11.1913) 1995: Уладас Дрэма, літоўскі мастак і мастацтвазнаўца, супрацоўнік Беларускага музея ў Вільні (нар. 10.12.1910) 1957 Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч, беларускі жывапісец-пейзажыст. Бацька мастака Раісы Кудрэвіч. 2023: Розі Мітэрмаер, нямецкая гарналыжніца 2024: Глініс Джонс, брытанская актрыса
Святкуюць : Міжнародны дзень Л. Брайля : Дзень пакутнікаў каланіяльных рэпрэсій : Дзень пакутнікаў незалежнасці : Дзень Незалежнасці
104