__NOTOC__ 11 кастрычніка — дзвесце восемдзесят чацвёрты (дзвесце восемдзесят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1138: Масіўнае землетрасенне ў Алепа (Сірыя). 1875: Першыя ісландскія пасяленцы прыбылі ў Вініпег (Канада). 1881: Жыхар штата Паўночная Дакота (ЗША) Дэвід Х’юстан (David Houston) запатэнтаваў фотастужку. 1887: Амерыканскі вынаходнік Томас Эдысан запатэнтаваў электрычную машыну для падліку галасоў на выбарах. 1891: У Стакгольме адчынены першы ў свеце этнаграфічны музей пад адкрытым небам «Скансен». 1918: Рада БНР зацвердзіла часовую Канстытуцыю. 1919: У Вільні адбылося ўрачыстае адкрыццё Універсітэта Стэфана Баторыя. 1931: У СССР прынята рашэнне аб поўнай ліквідацыі прыватнага гандлю. 1962: Адкрыўся Другі Ватыканскі сабор. 1986: У Рэйк'явіку сустрэліся Рональд Рэйган і Міхаіл Гарбачоў. 2006: Фільм «Лабірынт фаўна» рэжысёра Гільерма дэль Тора выйшаў у пракат у Іспаніі.
Нарадзіліся
1738: Артур Філіп, адмірал Каралеўскага флоту Англіі, губернатар штата Новы Паўднёвы Уэльс (пам. 31.8.1814) 1758: Генрых Вільгельм Матэўс Ольберс, нямецкі астраном (пам. 2.3.1840) 1777: Казімір П'ер Пер'е, французскі палітычны і дзяржаўны дзеяч (пам. 16.5.1832) 1803: Барэнд Карнеліс Кукук, нідэрландскі мастак 1835: Эрнст Сарс, нарвежскі гісторык 1848: Адольф Алунан, латышскі акцёр, рэжысёр, драматург (пам. 5.7.1912) 1878: Карл Хофер, нямецкі мастак 1885: Франсуа Марыяк, французскі пісьменнік (пам. 1.9.1970) 1891: Эдвін Дзікінсан, амерыканскі мастак 1913: Эдзі Агняцвет, беларуская паэтэса (пам. 17.7.2000) 1924: Мелвін Уітфілд, амерыканскі лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён 1932: Дана Скот, амерыканскі матэматык 1942: Амітабх Бачан, індыйскі акцёр 1947: Лукас Пападымас, грэчаскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст 1973: Алег Жукаў, расійскі спявак, рэп-выканаўца. (пам. 9.2.2002)
Памерлі
1347: Людовік IV, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі 1424: Ян Жыжка, кіраўнік гусітаў, выдатны чэшскі палкаводзец (нар. ~1360) 1531: Ульрых Цвінглі, дзеяч рэфармацыі ў Швейцарыі (нар. 1.1.1484) 1542: Томас Уает (паэт) 1889: Джэймс Джоўль, брытанскі фізік 1958: Асвальда Лічыні, італьянскі мастак 1963: Эдзіт Піяф, французская спявачка (нар. 19.12.1915) 1963: Жан Както, французскі пісьменнік, драматург 1965: Даратэя Ланж, амерыканскі фатограф 1996: Ларс Альфорс, фінскі і амерыканскі матэматык 2001: Канстанцін Дамарад, беларускі гісторык (нар. 7.11.1918) 2008: Вія Артмане, латвійская актрыса 2008: Ёрг Хайдэр, праварадыкальны аўстрыйскі палітык
Святкуюць — Міжнародны дзень дзяўчынак. Башкартастан — Дзень суверэнітэта. Панама — Дзень рэвалюцыі. , Ілінойс — Дзень памінання генерала ПуласкіПрэзідэнт Буш абвяшчае 11 кастрычніка Днём памінання генерала Пуласкі. 25px Дзень камінг-аўта. Малдова — Дзень віна.
Крыніцы
К11