Мікалай Іванавіч Ільініч (? — каля ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак гаспадарскі (зг. 1495). Намеснік менскі (1494—1498), смаленскі (зг. 1499).
З роду Ільінічаў герба «Корчак», сын намесніка драгічынскага, а потым віцебскага і смаленскага Івана (Івашкі) і Ганны Даўгірдаўны.
Быў жанаты з Ганнай, дачкой Міхала Нацовіча і Кацярыны, спадчынніцай Зэльвы і іншых маёнткаў, і меў сына Мікалая і трох дачок: Ганну, жонку Мікалая Зяновіча; , жонку ; N., жонку Збожнага Вернаровіча.
Пасля смерці Мікалая Іванавіча Ільініча яго жонка ў 1502 годзе ўзяла другі шлюб з Войткам Янавічам (Клочкам).
Літаратура Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. Warszawa: 1883. Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. Kraków, 1885. Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 — Warszawa 1904—1938.
Мікалай Іванавіч Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія Катэгорыя:Намеснікі смаленскія Катэгорыя:Старосты менскія