Пермскі край () — край у цэнтральнай частцы Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Перм. Край уваходзіць у Прыволжскую федэральную акругу, мяжуе з Рэспублікай Комі, Кіраўскай вобласцю, Удмурціяй, Башкартастанам і Свярдлоўскай вобласцю. Колькасць насельніцтва на 2013 год складала , што з’яўляецца 18-м паказчыкам сярод усіх суб’ектаў федэрацыі. Край быў утвораны 1 снежня 2005 года ў выніку аб’яднання Пермскай вобласці і Комі-Пярмяцкай аўтаномнай акругі, у адпаведнасці з вынікамі рэферэндуму, які быў праведзены 7 снежня 2003 годаПермский край — общая характеристика. Perm.ru.
Геаграфія Пермскі край размешчаны на ўсходзе Усходне-Еўрапейскай раўніны і заходнім схіле Сярэдняга і Паўночнага Урала. 99,8 % плошчы края размешчана ў Еўропе, 0,2 % — у Азіі.
Край уключае 48 муніцыпальных утварэнняў: 42 раёны і 2 гарадскія акругі, з якіх 6 раёнаў і адна гарадская акруга ўтвараюць тэрыторыю з асобым статусам: Комі-Пярмяцкую акругу.
Клімат Клімат Пермскага края з’яўляецца ўмерана-кантынентальным. Зіма працяглая, снежная. Сярэдняя тэмпература студзеня на паўночным усходзе края складае —18,5 °C, на паўднёвым захадзе —15 °C. Мінімальная тэмпература (на поўначы края) склала —53 °CКлимат Пермского края. Perm.ru.
Карысныя выкапні Пермскі край багаты разнастайнымі карыснымі выкапнямі, што тлумачыцца складаным рэльефам горнай і раўніннай частак края. Тут здабываюцца: нафта, газ, каменны вугаль, мінеральныя солі, золата, алмазы, храмітавыя руды і буры жалязняк, торф, вапняк, каштоўныя, вырабныя і абліцавальныя камяні, будаўнічыя матэрыялыПолезные ископаемые. Perm.ru.
Нафта на тэрыторыі Пермскага края была ўпершыню выяўлена ў 1929 годзе ў раёне пасёлку Верхнячусаўскія гарадкі. Да цяперашняга часу ў краі вядома больш за 160 радовішчаў вуглевадароднай сыравіны, з іх распрацоўваюцца: 89 нафтавых, 3 газавых і 18 газанафтавых. Большасць з іх з’яўляюцца невялікімі. Здабыча ў асноўным вядзецца ў цэнтральных і паўднёвых раёнах. Паўночныя радовішчы распрацоўваюцца слаба, бо нафта там залягае на вялікай глыбіні пад салянымі пластамі. Вугаль здабываецца ў краі больш за 200 гадоў.
Гісторыя Край быў утвораны 1 снежня 2005 года ў выніку аб’яднання Пермскай вобласці і Комі-Пярмяцкай аўтаномнай акругі, у адпаведнасці з вынікамі рэферэндуму, які быў праведзены 7 снежня 2003 года.
Насельніцтва Нацыянальны склад: рускія 84 %; татары 4,9 %, комі-пермякі 4,0 %, башкіры 1,6 %, украінцы 1,5 %, удмурты 1 %, беларусы 0,5 %.
Эканоміка Пермскі край з’яўляецца адным з эканамічна развітых рэгіёнаў Расіі. У 2006 годзе аб’ём валавога рэгіянальнага прадукту склаў 436,203 млрд расійскіх рублёў, сярэдняя налічаная заработная плата на 2007 год складала 9516,2 рублёўКира Латухина. «Я в бизнесе к проверкам привык», — Олег Чиркунов, губернатор Пермского края. Ведомости.
Аснова эканомікі края — высокаразвіты прамысловы комплекс. Ключавыя галіны прамысловасці: нафтавая, хімічная і нафтахімічная, чорная і каляровая металургія, машынабудаванне, лесапрамысловы комплекс. У Пермскім краі штогод здабываецца каля 10 млн тон нафты. Вядучая здабываючая кампанія — ТАА «Лукойл—Перм». Здабыча нафты сканцэнтраваная на поўдні і поўначы края. У Пермі размешчаны буйныя прадпрыемствы па перапрацоўцы нафты (ТАА «Лукойл-Пермнефтеоргсинтез») і газу.
Вядучай галіной хімічнай прамысловасці з’яўляецца вытворчасць мінеральных угнаенняў, на долю края прыходзіцца 100 % вытворчасці калійных угнаенняў у Расіі. У Пермскім краі размешчана найбуйнейшае ў свеце Верхнякамскае радовішча калійных соляў. Здабыча руды і вытворчасць калійных угнаенняў ажыццяўляецца ў Беразніках (ААТ «Уралкалій») і Салікамску (ААТ «Сільвініт»).
Вядомыя асобы Генадзь Іванавіч Братчыкаў Фёдар Паўлавіч Хахракоў (1925—1944) — Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў сяле Югаўское Кунгурскага раёна. Іван Пятровіч Кадачнікаў (1911—1967) — Герой Савецкага Саюза. Фёдар Рыгоравіч Старцаў (1908—1943) — Герой Савецкага Саюза.
Спасылкі
Афіцыйны сайт урада Заканадаўства Пермскага края Энцыклапедыя «Пермский край»
Катэгорыя:Краі Расіі