Беразіно́ (), таксама Бярэзынь — горад у Беларусі, на рацэ Бярэзіна. Адміністрацыйны цэнтр Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Месціцца за 101 км ад Мінска, на аўтамабільнай дарозе Мінск—Магілёў.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1501 годзе як мястэчка. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1560-х гадоў у Менскім павеце Вялікага княства Літоўскага, называлася Ніжнім Беразіном, належала Сапегам; з 1671 года ім валодалі Тышкевічы, Патоцкія. З 1668 года меў прывілей на штотыднёвы торг і штогадовы кірмаш. У Паўночную вайну (1700—1721) каля Беразіна 16—17 ліпеня 1708 года цераз раку Бярэзіна перапраўляўся са сваімі войскамі шведскі кароль Карл XII.
З 1793 года мястэчка Ігуменскага павета. У 1905 годзе адбыліся выступленні працоўных.
З 17 ліпеня 1924 — цэнтр раёна ў Барысаўскай акрузе, 9 чэрвеня 1927 — цэнтр раёна ў Менскай акрузе (да 23 ліпеня 1928), са студзеня 1938 — цэнтр раёна ў Магілёўскай вобласці. З 27 верасня 1938 года — гарадскі пасёлак, з 20 верасня 1944 — цэнтр раёна ў Мінскай вобласці.
З 25 снежня 1962 — раён скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў Чэрвеньскі раён, 6 студзеня 1965 — раён адноўлены. З 7 сакавіка 1968 Беразіно — горад раённага падпарадкавання.
Гістарычная галерэя
Насельніцтва
2006 год — 12,9 тыс. чал.; 2007 год — 12,8 тыс. чал.; 2012 год — 12,0 тыс. чал.; 2016 год — 11832 чал.; 2017 год — 11698 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Беразіно».
Славутасці Бярэзінскі сядзібны дом (19 ст.) Спаса-Праабражэнская царква (1950-я) Мікалаеўская царква Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1644—1914) Касцёл Маці Божай Міласэрнасці (пач. XXI ст.)
Вядомыя асобы
Марыя Веньямінаўна Бярковіч (1910—1993) — мастак кіно і графік Аляксандр Парвус, дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху, публіцыст Хана Ровіна, савецкая актрыса Яўген Сідаровіч, беларускі навуковец у галіне фізіялогіі, экалогіі Рыгор Старобінец, беларускі хімік Станіслаў Шостак, беларускі і польскі ваенны дзеяч Ізраіль Барысавіч Элентух (1913—?) — беларускі гісторык мастацтва і мастацтвазнавец, мастацкі крытык, педагог. Дзмітрый Леанідавіч Мірончык (1976) — беларускі дыпламат. Іван Раманавіч Пастарнацкі (1848—1887) — доктар, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта.
Гл. таксама ФК Беразіно
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Надвор’е ў горадзе Беразіно
Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства