Клі́мавічы () — горад у Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Клімавіцкага раёна. За 124 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Орша—Унеча. Звязаны аўтадарогамі з Крычавам, Касцюковічамі, Хоцімскам.
Гісторыя Упершыню згадана ў XIV ст. у дакуменце звязаным са шляхецкім родам Асмалоўскіх. На пачатку XVII ст. у Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1626 годзе тут заснаваны манастыр дамініканцаў. З 1720 года належалі Бялецкім, з 1758 — Галынскім. З 1772 года, пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай, у складзе Расійскай імперыі.
З 1777 года горад, цэнтр павета, у 1781 годзе атрымалі герб.
У 1804 годзе ў Клімавічах знойдзены найбуйнейшы на тэрыторыі Беларусі скарб антычных манет.
У 1850-я гады ў горадзе дзейнічала 3 гарбарні, 5 пачатковых навучальных устаноў, бібліятэка, бальніца, аптэка. У 1883 годзе пачала дзейнічаць тытунёвае прадпрыемства, у 1897 — спіртаачышчальнае прадпрыемства. На тракце Орша-Клімавічы-Касцюковічы была паштовая станцыя. У 1883 годзе адкрыта бальніца і аптэка.
У 1904 годзе ў горадзе 718 дамоў (18 вуліц, 6 завулкаў, 2 плошчы), 21 дробнае прадпрыемства, бальніца, аптэка, друкарня, фатаграфія, бібліятэка, чытальня, 8 тракціраў і чайных, 9 заезных дамоў, жаночая і мужчынская гімназіі, 4 вучылішчы. Таксама ў пачатку XX ст. у горадзе пачалі працаваць электрастанцыя, кінатэатр, пошта, гасцініца, аптэка, народны дом.
У лістападзе 1917 годзе ўстаноўлена савецкая ўлада. З ліпеня 1924 да 1927 года цэнтр Калінінскай акругі. У 1925—1926 гадах выдавалася акруговая газета «Наш працаўнік» (з 1990 г. «Родная ніва»). З 1927 года цэнтр раёна. У 1929—1930 гадах праз Клімавічы пракладзеная чыгунка. 5 мая 1932 года створаны ветэрынарны тэхнікум.
З 10 жніўня 1941 да 28 верасня 1943 гада горад акупіраваны нямецкімі войскамі, якія загубілі каля 800 чалавек. Падчас акупацыі дзейнічала Клімавіцкае камсамольска-маладзёжнае падполле.
Насельніцтва
1897 год — 4706 чал. 1972 год — 13,9 тыс. чал.; 1995 год — 17,5 тыс. чал. 2006 год — 15,4 тыс. чал.; 2009 год — 17 064 чал. (перапіс); 2015 год — 16 374 чал.; 2016 год — 16 445 чал.; 2017 год — 16 346 чал.; 2025 год — 14 868 чал.Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (руск.) (3 cакавіка 2025)..
Эканоміка Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Дружба».
Культура і адукацыя Клімавіцкі краязнаўчы музей. Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж. З 2001 года ў горадзе праводзяць Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка».
Славутасці Клімавіцкая Міхайлаўская царква Клімавіцкі сядзібны дом
Вядомыя асобы
Данііл Сямёнавіч Воранаў (нар. 1925) — беларускі архітэктар. Ізраіль Львовіч Каганаў, вучоны ў галіне прамысловай электронікі. Доктар тэхнічных навук, прафесар. Пётр Рыгоравіч Кантаровіч (1905—1968) — матэматык, доктар матэматычных навук, прафесар Акцябр Паўлавіч Комаў (1923—1993) — вучоны ў галіне дэрматалогіі і венералогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Мікалай Парфір’евіч Клаўс, дырыжор Леанід Леанідавіч Карніенка, беларускі лыжны гоншчык Валянціна Аўраамаўна Маслава, беларускі мовазнавец Уладзімір Паўлавіч Скараходаў (нар. 1939) — беларускі педагог, грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
Гл. таксама Гарады Магілёўскай вобласці Гарады Беларусі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Надвор’е ў горадзе Клімавічы
Катэгорыя:Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1581 годзе