Пакт Рэрыха (, ), таксама вядомы як Дагавор аб ахове мастацкіх і навуковых устаноў і гістарычных помнікаў ( ці Вашынгтонскі Пакт () — першы ў гісторыі міжнародны дагавор аб абароне культурнай спадчыны, які ўсталяваў перавагу аховы культурных каштоўнасцяў перад ваеннай неабходнасцю, падпісаны ў Вашынгтоне прадстаўнікамі дваццаці адной амерыканскай рэспублікі 15 красавіка 1935 года ў 12 гадзін дня.
Пакт Рэрыха як міжнародны дагавор thumb|right|200px|Дэлегаты Другой міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Пакту Рэрыха. Бругэ, жнівень 1932 г.
Пакт у гісторыі міжнароднага права абароны культурных каштоўнасцяў Даследчыкі міжнароднага права, якое тычыцца абароны культурных каштоўнасцяў (у тым ліку падчас вайны), вядуць яго гісторыю, пачынаючы з сярэдзіны 19 стагоддзя: Пункты аб абароне аб'ектаў культурных каштоўнасцяў у Дэкларацыях 1874 і 1890 гадоў (Lieber code і Брусельская канферэнцыя). Гаагскія канвенцыі 1899 і 1907 мелі пэўныя пункты па абароне культурных аб'ектаў, якія абавязвалі пазначаць такія аб'екты распазнавальнымі знакамі. Аднак досвед Першай сусветнай вайны паказаў недастатковасць гэтых пунктаў для прадухілення разбурэнняў культурных аб'ектаў. У 1935 годзе 21 краіна Панамерыканскага саюза падпісвае Пакт Рэрыха, з іх 10 краін яго ратыфікуе. Для аб'ектаў аховы прапанаваны знак — Сцяг Свету. У 1939 годзе ўрады Бельгіі, Іспаніі, ЗША, Грэцыі і Нідэрландаў пад заступніцтвам Лігі Нацый выпусцілі праект Дэкларацыі і праект Міжнароднай Канвенцыі аб Абароне Помнікаў і Твораў Мастацтва падчас вайны. Як і Пакт Рэрыха, гэтыя высілкі Лігі Нацый хутка сышлі на нішто з пачаткам Другой сусветнай вайны, у якой былі змененыя тэхналогіі, тактыка і стратэгія вядзення вайны і з'явілася новая канцэпцыя «татальнай вайны».thumb|Падпісанне Пакта Рэрыха ў Белым Доме, Вашынгтон, ЗША. 15.04.1935 Разбурэнні і марадзёрствы Другой сусветнай вайны заахвоцілі ў 1948 годзе ўрад Нідэрландаў ізноў падняць у наваствораным ЮНЕСКА пытанне аб неабходнасці прыняцця Канвенцыі па абароне культурных аб'ектаў. Генеральная Канферэнцыя ЮНЕСКА 1951 года прыняла рашэнне склікаць камітэт для складання праекта канвенцыі. Камітэт сабраўся ў 1952 годзе і пасля падаў на разгляд праект Генеральнай канвенцыі. У маі 1954 года падпісваецца Гаагская канвенцыя, закліканая прадухіліць недапрацоўкі ўсіх папярэдніх міжнародных дагавораў. Гэтай канвенцыяй устаноўлены распазнавальны знак для ідэнтыфікацыі аб'ектаў аховы — завостраны знізу шчыт, падзелены на чатыры часткі сіняга і белага колеру. У 1972 годзе ЮНЕСКА была прынятая Канвенцыя аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, у якой было ўведзена абазначэнне «аб'ект сусветнай спадчыны» і ўпершыню абарона тычылася не толькі культурнай, але і прыроднай спадчыны.
Унікальнасць Пакта Рэрыха Пакт Рэрыха як міжнародны дагавор з'яўляецца першым міжнародным дакументам, які быў цалкам прысвечаны абароне культурных каштоўнасцяў, і які не ўтрымлівае абмоўкі аб ваеннай неабходнасці.
Гл. таксама Мікалай Канстанцінавіч Рэрых Сцяг Свету Дзень Зямлі Якаб Буркхарт Гаагская канвенцыя 1954 года
Спасылкі Баренбойм П., Захаров А. Пакт Рериха в XXI веке: К 75-летию подписания Пакта Рериха. М.,Летний сад, 2010.ISBN 978-5-98856-113-2,(HTML, PDF) Barenboim P., Sidiqi N., Bruges, the Bridge between Civilizations: The 75th Anniversary of the Roerich Pact . М.,Letny Sad, 2010 (PDF).
Катэгорыя:Ахова гісторыка-культурнай спадчыны Катэгорыя:Міжнароднае права Катэгорыя:Падзеі 15 красавіка Катэгорыя:1935 Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Катэгорыя:Сусветная спадчына Катэгорыя:Гісторыя Рэрыхаўскага руху