Койданаўскі замак — колішні мураваны замак у Койданаве, на Гаштольдавай гары, збудаваны каля канцы XV — пачатку XVI ст., калі мястэчка належала Гаштольдам. Вонкавы выгляд невядомы. Замак існаваў да канца XVI ст. — пачатку XVII ст. — адзначаны ў Інвентары 1588 года, але не адзначаны ў Інвентары 1621 года. На яго месцы ў пачатку XVII ст., імаверна ў 1613 годзе, збудавалі мураваны і ўмацаваны кальвінскі збор.
Пасля гэтага адміністрацыйным цэнтрам Койданаўскага графства Радзівілаў стаў неўмацаваны сядзібны комплекс, размешчаны асобна ад мястэчка. Пазней «замкам» называлі менавіта гэты палацава-паркавы комплекс.
Гл. таксама Койданаўскі кальвінскі збор
Літаратура Якімовіч Ю. Ці быў у Койданаве замак? // — С. 25—27. Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь , А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя і інш. Уклад. Габрусь Т. В. — Мн.: Полымя, 1998. — 351 с.: іл. — ISBN 985-07-0036-Х — С. 33—35.
Спасылкі
Катэгорыя:Замкі Беларусі Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Славутасці Дзяржынска Катэгорыя:Гісторыя Дзяржынска Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Дзяржынска