__NOTOC__ 29 лютага — шасцідзесяты, факультатыўны дзень года па Грыгарыянскім календары. Бывае толькі ў высакосныя гады.
Падзеі 1952: ФРГ пашырыла свой сувэренітэт на востраў Гельгаланд. 1992: У Босніі і Герцагавіне праведзены рэферэндум, на якім ухвалена незалежнасць краіны. 1996: Баснійскі ўрад афіцыйна абвясціў аб спыненні аблогі Сараева. 2000: Адбыўся бой паміж ротай расійскіх салдат і чачэнскімі баевікамі пад Улус-Кертам, які лёг у аснову фільма «Грамавая брама» 2004: Прэзідэнт Гаіці Жан-Бертран Арыстыд падаў у адстаўку і збег з краіны ў ЦАР. 2020: Грамадскі транспарт у Люксембургу стаў бясплатным. 2020: ЗША і афганскі рух «Талібан» у Досе (Катар) падпісалі мірнае пагадненне, якое прадугледжвала вывад замежных войскаў з Афганістана і заключэнне перамір'я. 2024: Пажар у ГЦ «Green Cozy Cottage» (Дака, Бангладэш) прывёў да гібелі людзей.
Нарадзіліся 1468: Павел III, Папа Рымскі 1784: Леа фон Кленцэ, нямецкі архітэктар, мастак і пісьменнік (пам. 27.1.1864) 1860: Герман Холерыт, амерыканскі інжынер, вынаходнік 1864: Адольф Вёльфлі, мастак-прымітывіст 1896: Юозас Урбшыс, літоўскі дыпламат (пам. 30.4.1991) 1908: Балтус, французскі мастак 1920: Мішэль Марган, французская актрыса 1924: Уладзімір Кручкоў, савецкі дзяржаўны дзеяч 1956: Святлана Навумава, беларускі палітолаг (пам. 10.3.2011) 1972: Сяргей Ёрш, беларускі гісторык, журналіст
Памерлі
1868: Людвіг I Вітэльсбах, кароль Баварыі (нар. 25.8.1768) 1932: Рамон Касас, каталонскі мастак 1944: Пер Эвінд Свінхувуд, фінскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Фінляндыі ў 1931—1937 гг. (нар. 15.12.1861) 1980: Ігаль Алон, ізраільскі дзяржаўны дзеяч 2024: Браян Малруні, канадскі палітык і адвакат, 18-ы прэм’ер-міністр Канады (1984—1993). 229