__NOTOC__

28 ліпеня — дзвесце дзевяты (дзвесце дзясяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1655: Адбылася бітва пад Ашмянамі ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667), расійскія войскі перамаглі атрады арміі Рэчы Паспалітай. 1821: Перу абвясціла незалежнасць ад Іспаніі. 1914: Аўстра-Венгрыя пачала ваенныя дзеянні ў Сербіі — пачатак Першай сусветнай вайны. 1915: Марская пяхота ЗША высадзілася ў Порт-о-Прэнсе, здзейснена амерыканская акупацыя Гаіці. 1931: На аснове педагагічнага факультэта БДУ створаны Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут. 1944: Савецкія войскі занялі Брэст. Беларусь цалкам вызвалена з-пад нямецкай акупацыі. 1976: Таншанскае землетрасенне стала адным з найбольш разбуральных у гісторыі Кітая. 1995: Прэм’ера балета «Страсці» («Рагнеда») адбылася на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. 2000: У Катыні ўрачыста адкрыты мемарыял польскіх і расійскіх ахвяр НКУС.

Нарадзіліся thumb|left|100px|Жак Пікар 1609: Юдыт Лейстэр, нідэрландская мастачка 1804: Людвіг Андрэас Феербах, нямецкі філосаф (пам. 13.9.1872) 1812: Юзаф Крашэўскі, беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст (нам. 19.3.1887) 1874: Рыхард Мюлер (мастак) 1887: Марсель Дзюшан, французскі і амерыканскі мастак 1890: Язэп Рэшаць, дзеяч беларускай эміграцыі, каталіцкі святар (пам. 15.2.1958) 1922: Жак Пікар, французскі акіянолаг 1926: Іна Уладзіміраўна Макарава, расійская актрыса 1929: Жаклін Кенэдзі, першая лэдзі ЗША 1933: Бернард Коэн (мастак) 1937: Франсіс Вебер, французскі кінарэжысёр, сцэнарыст 1938: Альберта Фухіморы, 45-ы прэзідэнт Перу 1952: Маха Вачыралангкорн, кароль Тайланда 1954: Уга Чавес, венесуэльскі палітык, прэзідэнт Венесуэлы 1954: Герд Фальтынгс, нямецкі матэматык

Памерлі thumb|right|100px|Іаган Себасцьян Бах 450: Феадосій II, візантыйскі імператар (нар. 10.4.401) 1057: Віктар II, Папа Рымскі (нар. каля 1018) 1540: Томас Кромвель, англійскі дзяржаўны дзеяч 1655: Сірано дэ Бержэрак, французскі драматург (нар. 6.3.1619) 1711: Герард дэ Лерэс, нідэрландскі мастак 1750: Іаган Себасцьян Бах, нямецкі кампазітар і арганіст (нар. 21.3.1685) 1794: Максімільен Рабесп'ер, адзін з лідараў Вялікай Французскай рэвалюцыі (нар. 6.5.1758) 1794: Луі Антуан Сен-Жуст, дзеяч Вялікай французскай рэвалюцыі (нар. 25.8.1767) 1842: Клеменс Брэнтана, нямецкі паэт (нар. 9.9.1778) 1869: Карл Густаў Карус, нямецкі мастак 1897: Янка Лучына, беларускі паэт (нар. 18.7.1851) 1920: Алесь Гарун, беларускі паэт (нар. 11.3.1887) 1930: Альвар Гульстранд, шведскі афтальмолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1911) (нар. 5.6.1862) 1960: Энрыке Амарым, уругвайскі пісьменнік 1976: Мэгі Грыпенберг, фінская балерына, педагог 1997: Лявон Луцкевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог, мемуарыст (нар. 13.3.1922) 2004: Фрэнсіс Гары Крык, англійскі біяфізік і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1962) (нар. 8.6.1916)

Святкуюць Сусветны дзень барацьбы супраць гепатыта Перу: Дзень незалежнасці Расія: Дзень хрышчэння Русі Сан-Марына: Дзень вызвалення

728