Ірла́ндцы () — народ, карэнныя насельнікі вострава Ірландыя. У наш час большасць ірландцаў жыве за межамі Ірландыі і Ольстэра. Буйныя ірландскія абшчыны існуюць у Англіі, Шатландыі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Іспаніі і г. д. Агульная колькасць (2014) — каля чалавек.Irish
Паходжанне
Востраў Ірландыя быў населены ў прамежку часу паміж 8 і 7 тысячагоддзямі да н. э.Ancient Ireland Каля 4 тысячагоддзя да н. э. старажытныя насельнікі асвоілі земляробстваThe first farmers in Ireland . У гэты перыяд таксама ўзводзіліся мегалітычныя збудаванніPrehistoric Ireland: (The 'Emerald Isles'). Археолагі лічаць, што старажытнейшае насельніцтва вострава мела іберскае паходжанне. Гэта падцвярджаюць і генетычныя даследаванні. Выяўлена, што большасць сучасных ірландцаў генетычна найбольш блізкія да жыхароў Заходняй Шатландыі і поўначы ІспанііBlood of the Irish: DNA Proves Ancestry of the People of Ireland, хаця многія знешнія рысы (рудыя валасы, вяснушкі, рэдкая для іншых еўрапейцаў наяўнасць эпікантуса), што лічацца характэрнымі для ірландцаўГл. The physical anthropology of Ireland. / Earnest A. Hooton and C. Wesley Dupertuis. — Cambridge, Millwood, N.Y., 1955, маглі сфарміравацца ўжо на самім востраве ў выніку доўгатэрміновай ізаляцыі.
У сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. Ірландыя была занята кельтамі, з распаўсюджаннем якіх звязаны надыход жалезнага века. Вучоныя мяркуюць, што перасяленне кельтаў адбывалася на працягу некалькіх стагоддзяў і прыводзіла не толькі да заваявання, але і асіміляцыі папярэднікаўThe Arrival of the CeltsCeltic tribes of the British Isles , што прывяло да фарміравання істотных адрозненняў мясцовай кельцкай культуры ад кантынентальнай. Кельты не былі адзіным народам. Клаўдзій Пталемей узгадваў некалькі народаў, што насялялі Ірландыю ў яго часDescendants of the Celtic Tribes . У першыя стагоддзі нашай эры склалася 5 ірландскіх манархічных дзяржаўIrish History — Earthlore Explorations. Фарміраванне адзінай старажытнай ірландскай культуры адбылося толькі пасля прыняцця хрысціянства.
Гісторыя
Хаця Ірландыя не была заваявана рымлянамі, у першай палове 1 тысячагоддзя да н. э. яе насельніцтва знаходзілася пад моцным уплывам рымскай культуры. Галоўным вынікам гэтага ўплыву стала прыняцце продкамі ірландцаў хрысціянства. Яго першым распаўсюджвальнікам лічыцца Святы Патрык (каля 432 г. н. э.)Святы Патрык, біскуп. На ўсёй тэрыторыі Ірландыі ўзніклі кляштары, дзе пачала фарміравацца пісьмовая культура. Ірландскія манахі стварылі літургічную літаратуру на старажытнай ірландскай мове, пры гэтым карысталіся лацінскім алфавітам. У VI — VII стст. таксама былі запісаны старажытныя міфы і сагі. Кельцкая царква некалькі адрознівалася ад каталіцкай, аднак выхадцы з Ірландыі садзейнічалі хрысціянізацыі іншых еўрапейскіх народаў, вялі місіянерскую дзейнасць далёка за межамі Ірландыі.
У другой палове VII ст. у Ірландыі адбылося некалькі страшэнных эпідэмій. Яны выклікалі значныя страты насельніцтва. Яшчэ больш цяжкія наступствы мелі напады вікінгаў, якія пачаліся з 795 г. і працягваліся да 1014 г. Вікінгі імкнуліся ў першую чаргу разрабаваць кляштары, дзе запасіліся значныя багацці, але якія таксама былі культурнымі цэнтрамі.
У 1155 г. Папа Адрыян IV выдаў булуThe Bull of Pope Adrian IV Empowering Henry II to Conquer Ireland. A.D. 1155, што дазваляла англійскаму каралю Генрыху II заваяванне Ірландыі. Англічане здолелі заваяваць толькі ўсходнюю частку вострава. Пасля эпідэміі 1348 г. улада англійскіх каралёў набыла намінальны характар і пачала ўзнаўляцца толькі пасля 1536 г. Канчатковае заваяванне Ірландыі адбылося толькі ў 1690 г. У 1800 г. быў прыняты акт аб уніі, які далучаў Ірландыю да Вялікабрытаніі. Далучэнне Ірландыі суправаджалася доўгачасовымі войнамі і вялікімі ахвярамі з абодвух бакоў. Англійскія ўлады прадпрымалі захады для пашырэння свайго ўплыву праз перасяленне ў Ірландыю выхадцаў з самой Англіі і Шатландыі, абмежавання правоў карэннага насельніцтва і, як наступства, выцісканне яго з занятых тэрыторый і абеззямельванне. У XVII — XVIII стст. ірландскія паўстанцы прадаваліся ў рабстваIrish Slavery in America. Сітуацыя ўскладнялася рэлігійнымі рознагалоссямі. У XVI ст. у Англіі пачаў распаўсюджвацца пратэстантызмChurch history . Большасць ірландцаў захавала адданасць каталіцызму. Каталіцкая царква падтрымлівала антыкаланіяльную барацьбу ірландскага народа. У 1688 г. ірландцы адкрыта падтрымалі караля-каталіка Якава IIJAMES II IN IRELAND, аднак іх паўстанне скончылася паражэннем і выклікала ў адказ жорсткія палітычныя і рэлігійныя рэпрэсіі. Нягледзячы на гэта, каталіцызм ператварыўся ў важную частку ірландскай нацыянальнай ідэнтычнасці.
У часы заваявання Ірландыі адбылося канчатковае разбурэнне старой дзяржаўнай феадальнай сістэмы. Частка ірландскай традыцыйнай арыстакратыі згубіла свой уплыў або была вынішчана. Прадстаўнікі некаторых высакародных сем’яў супрацоўнічалі з англійскімі ўладамі, рабілі кар’еру ў брытанскай арміі і флоце, нават прымалі пратэстантызм. Сярод такіх асоб ірландскага паходжання былі Джонатан Свіфт, Уолф Тон, Артур Уэлслі Уэлінгтан і інш. З XVIII ст. ірландцы-пратэстанты таксама прымалі ўдзел у нацыянальна-вызваленчай барацьбе. Акрамя таго, існавала ірландская эміграцыя. У XVI—XVIII стст. большасць ірландскіх перасяленцаў у іншыя краіны мелі высакароднае паходжанне. У XVII ст. значная ірландская абшчына склалася ў ІспанііCiaran O’Scea, Irish emigration to Spain and the archives of the Castilian conciliar system. З заняпадам традыцыйнай арыстакратыі ў Ірландыі пачала паступова фарміравацца новая нацыянальная культурная эліта. Ірландская мова і культура вывучаліся з XIII ст. У XVIII — XIX стст. ідэі Асветніцтва і рамантызму садзейнічалі адраджэнню цікавасці да кельцкага мінулага. У першай трэці XIX ст. склаліся асноўныя ідэі ірландскага нацыяналізмуClaire Connolly, Irish Romanticism, 1800—1830 , якія ў пазнейшы час перараслі ў патрабаванне мець сваю дзяржаўнасць.
У 1845—1847 гг. у Ірландыі адбыўся Вялікі голад, выкліканы з аднаго боку неўраджаем бульбы, з другога — крызісам традыцыйнай структуры сям’і. З-за шматлікіх абмежаванняў у адрозненні ад іншых месцаў Вялікабрытаніі прамысловасць амаль не развівалась у Ірландыі. Большасць ірландцаў заставаліся земляробамі, вырошчвалі на продаж лён, авёс, пшаніцу, але для забеспячэння ўласнага харчавання выкарыстоўвалі пераважна бульбу, вядомую ў Ірландыі з 1589 г.potato.ie Ірландскія сяляне арандавалі зямлю. Яны мелі вялікія сем’і, што было абумоўлена рэлігійнымі традыцыямі і імкненнем бацькоў быць забяспечанымі ў старасці дзякуючы падтрымцы дзяцей. У выніку насельніцтва хутка расло, асабліва ў перыяд Напалеонаўскіх войн, што суправаджаліся эканамічным уздымам. Лішкі рабочай сілы пераязджалі на заробкі ў Англію, а таксама ў калоніі. У 1845 г. падчас вільготнага лета ўраджай бульбы быў пашкоджаны завезеным з Паўночнай Амерыкі фітафтарозам. Неўраджаі працягваліся тры гады запар, што выклікала масавы голад. Брытанскі ўрад для аказання дапамогі ўвёз кукурузу, але ў адсутнасці спецыяльных млыноў гэта не прынесла значнай палёгкі. Акрамя таго, увоз кукурузы знізіў кошты на іншыя харчовыя прадукты, і англійскія гандляры скарысталі яго для вывазу з Ірландыі збожжа. Лічыцца, што падчас Вялікага голада памерла каля 1 млн чалавек. Яшчэ 1 млн чалавек эмігрыраваў у Паўночную Амерыку, Аўстралію, Англію і Шатландыю. З гэтага часу эміграцыя набыла сталы характар, тым больш, што землеўласнікі імкнуліся пазбегнуць паўтарэння неўраджаеў і пачалі развіваць жывёлагадоўлю, якая не патрабавала вялікай колькасці працоўных. У 1848 г. адбылося паўстанне. З ростам ірландскага нацыяналізму Вялікі голад ператварыўся ў сімвал пакут ірландскага народа.
Паўстанні 1848 г. і 1867 г. стымулявалі барацьбу ірландцаў за свае правы і незалежнасць. У другой палове XIX ст. узнік шэраг арганізацый, якія ставілі на мэту культурнае і аграрнае адраджэнне. Найбольш уплывовай з’яўлялася Гэльская Ліга, арганізаваная ў 1893 г. У працы арганізацый прымалі ўдзел як каталікі, так і пратэстанты. Спроба нацыяналістаў спыніць распаўсюджанне англійскай мовы не мела поспеху, але ў ірландскай літаратуры прыжыўся своеасаблівы дыялект, адрозны ад англійскай мовы ў Англіі і Шатландыі. У 1880-ыя гг. пачаўся легальны рух за самакіраванне. Яго прадстаўнікі ўдзельнічалі ў парламенцкіх выбарах. У пачатку XX ст. узмацніўся рабочы рух. Разам з гэтым узмацніліся антыірландскія настроі з боку нашчадкаў англійскіх і шатландскіх перасяленцаў, а таксама часткі мясцовых пратэстантаў. У Ольстэры антыірландскія арганізацыі падтрымліваліся з боку прафсаюзаў. 17 верасня 1914 г. брытанскі парламент прызнаў самакіраванне Ірландыі, але не распаўсюдзіў яго на ОльстэрThe Home Rule Crisis 1910—1914. У 1916 г. радыкальныя нацыяналісты арганізавалі ў Дубліне Велікоднае паўстанне.
21 студзеня 1919 г. адбылося самаабвяшчэнне незалежнасці Ірландыі, але згодна дамовам 1921 г. Вялікабрытанія прызнавала за Ірландыяй толькі статус дамініёна. З 1921 г. Ольстэр быў канчаткова адлучаны ад Ірландыі і стаў часткай Вялікабрытаніі. У выніку грамадзянскай вайны 1922—1923 гг. радыкальныя нацыянальныя групоўкі ірландцаў страцілі свой уплыў. Хаця ірландская мова была абвешчана дзяржаўнай, у Ірландыі працягвалася пашырэнне ўплыву англійскай мовы праз сродкі масавай інфармацыі і адукацыю. У Ольстэры Ірландская рэспубліканская армія дзейнічала яшчэ доўгі час, але паступова вырадзілася ў тэрарыстычную арганізацыю. Падзел Ірландыі на незалежную Ірландыю і Ольстэр працягваецца да нашых дзён.
Культура
Сельская гаспадарка
Да другой паловы XIX ст. сельская гаспадарка з’яўлялася асноўнай вытворчай сферай. Са старажытных часоў пераважала земляробства. У раннее сярэднявечча замацавалася сістэма так званых адкрытых палеткаў (rundale system)Rundale Clachans in Pre-Famine Ireland, калі зямля бралася сялянамі ў сумесную арэнду і падзялялася на кавалкі ў залежнасці ад гаспадарчага выкарыстання, часцяком адасобленыя каменным мурам. Сістэма набыла асаблівае распаўсюджванне з ростам насельніцтва ў канцы XVIII ст. Сяляне вырошчвалі авёс, ячмень, лён, гародніну, з XVI ст. — бульбу. Асноўным збожжавым рэгіёнам лічыцца паўднёва-усходняя частка Ірландыі. У 1870—1920 гг. памешчыцкая зямельная ўласнасць фактычна была разбурана. Асноўнай галіной сельскай гаспадаркі стала малочная жывёлагадоўля. Сучасныя ірландскія фермеры выкарыстоўваюць толькі чвэрць усёй прыдатнай зямлі для земляробства.
Сістэма адкрытых палеткаў дазваляла сялянам аб’ядноўваць свае сілы для апрацоўкі палёў, разам выконваць найбольш працаёмкія працэсы, мець супольныя інструменты і г. д. Зямлю апрацоўвалі лёгкім драўляным плугам, хаця на ўсходзе і ў цэнтры Ірландыі таксама быў вядомы цяжкі нармандскі плуг, які цягнула адразу некалькі канёў. На камяністых і балоцістых тэрыторыях ужывалі спецыяльную рыдлёўку loy з вузкім доўгім лёзамThe Loy — An Early Irish Spade. Да XVIII ст. каса амаль не была вядома. Траву зразалі сярпом.
Хаця Ірландыя — марская краіна, рыбалоўства ў традыцыйным жыцці не вылучылася ў асобную галіну і фактычна з’яўлялася дадаткам да сельскай гаспадаркі.
Рамёствы
Рамёствы ў Ірландыі развіваліся пераважна ў сельскай мясцовасці для забеспячэння хатняй гаспадаркі або прызаробкаў. Паказальна, што нават у XIX ст., калі ў Ірландыі з’явіліся танныя прамысловыя тканіны з суседняй Брытаніі, тканіны вырабляліся пераважна адзіночкамі або невялікімі групамі майстроў, часцяком чальцамі адной сям’і. Асноўнымі матэрыяламі з’яўляліся авечая воўна і лён. У розных кутах краіны ткачы спецыялізаваліся на вытворчасці ваўняных паясоў, нарукаўнікаў, карунак, дываноў з кавалкаў тканін і г. д.askaboutireland.ie На заходнім узбярэжжы было папулярна прадзенне.