__NOTOC__

24 снежня — трыста пяцьдзясят восьмы (трыста пяцьдзясят дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

805: Карл Вялікі выдае ўказ, паводле якога ўказаным гарадам забараняецца гандляваць зброяй са славянамі. 1165: Вільгельм I Леў быў каранаваны як кароль Шатландыі 1853: Непадалёк ад берага штата Каліфорнія пацярпеў крушэнне амерыканскі параход «Сан-Францыска»; у катастрофе загінулі 240 чалавек. 1906: У амерыканскім мястэчку Брант Рок (штат Масачусетс) канадзец Рэджынальд Фесендэн першым у свеце перадаў па радыё музычную праграму. 1924: Албанія стала рэспублікай. 1925: Газета London Evening News апублікавала першае апавяданне, героем якога стаў плюшавы мішка Віня-Пых. 1942: Праведзена першае выпрабаванне ракеты FZG76 (пазней вядомай як «Фау-2»), створанай пад кіраўніцтвам Вернера фон Браўна. 1951: Лівія абвясціла незалежнасць ад Італіі. 1953: У выніку актыўнасці вулкана Руапеху (Новая Зеландыя) быў змыты селявымі патокамі пасажырскі цягнік. 1970: Вынесены прысуд па «Ленінградскай самалётнай справе». У чэрвені гэтага года ў горадзе Прыазерску былі арыштаваныя дзве групы людзей (12 чалавек), якія хацелі захапіць самалёт, каб збегчы ў Ізраіль. Двое (Марк Дымшыц і Эдуард Кузняцоў) былі прысуджаныя да смяротнага пакарання, астатнія да зняволення. 30 снежня быў прызначаны касацыйны суд, які замяніў смяротнае пакаранне 15 гадамі. 1976: Адкрыты Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей. 1982: У Магілёве адкрыты музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі. 1991: Апошняе ўзнагароджанне званнем Героя Савецкага Саюза. Ім стаў афіцэр-падводнік Леанід Міхайлавіч Саладкоў.

Нарадзіліся

3 да н.э.: Гальба, імператар рымскі 1167: Іаан Беззямельны, кароль Англіі 1491: Ігнацій Лаёла, заснавальнік Таварыства Ісуса 1709: Іаган Эвангеліст Хольцэр, нямецка-аўстрыйскі мастак 1798: Адам Міцкевіч, паэт, ураджэнец Беларусі, пісаў на польскай мове (пам. 26.11.1855) 1818: Джэймс Джоўль, брытанскі фізік 1837: Ханс фон Марэ, нямецкі мастак 1882: Якуб Аброўскі, чэхаславацкі мастак, скульптар і графік 1891: Хуан Рамон Хіменес, іспанскі пісьменнік 1891: Адам Пучкар-Хмялеўскі, беларускі рэлігійны дзеяч (пам. 1.9.1938) 1904: Алесь Дудар, беларускі паэт, крытык, перакладчык (пам. 29.10.1937) 1907: Анатоль Шыбнёў, беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (пам. у 1990) 1921: Закі Нуры, татарскі паэт 1922: Ава Гарднер, амерыканская актрыса 1934: Сцепан Месіч, прэзідэнт Харватыі 1946: Леанід Філатаў, рускі акцёр, пісьменнік, рэжысёр 1957: Хамід Карзай, прэзідэнт Афганістана 1971: Рыкі Марцін, пуэртарыканскі спявак і акцёр 1980: Маар'я-Лійс Ілус, эстонская спявачка

Памерлі thumb|right|100px|Васка да Гама 1453: Джон Данстэйбл, англійскі кампазітар 1524: Васка да Гама, партугальскі падарожнік 1942: Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі грамадскі дзеяч і публіцыст 1982: Луі Арагон, французскі пісьменнік 1987: Ойген Коган, нямецкі палітолаг, сацыёлаг 1997: Тасіра Міфунэ, японскі акцёр 2008: Гаральд Пінтэр, брытанскі драматург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2005) 2010: Эйна Тамберг, эстонскі кампазітар 2017: Андрэй Анатолевіч Залізняк, расійскі лінгвіст

Святкуюць Каталікі: Куцця

Крыніцы

С24