Хуан Рамон ХіменесНапісанне імя і прозвішча Хуан Рамон Хіменес у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.17., Мн., 2003, С.19. (; — ) — іспанскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1956).
Біяграфія Нарадзіўся у гарадку Магер у андалусійскай правінцыіі Гуэльва. Належаў да пісьменнікаў «Пакалення 1898 года». Для зборнікаў «Журботныя арыі» і іншыя характэрны суб'ектывізм і меланхолія. У зборніках «Вясеннія балады» (1910) традыцыі андалускага фальклору. У зборніках «Духоўныя санеты», «Дзённік паэта-маладажона» (абодва 1917), «Бясконцасць» (1918) зварот да ўнутранага свету чалавека. Адыход ад класіцыстычных форм, імкненне да непасрэднасці адлюстравання ў вершах і лірычнай прозе (кнігі «Платэра і я», 1914; «Звер з глыбіні душы», 1949) і крытычных эсэ («Іспанцы трох светаў», 1942; «Бясконцы паток», апублікаваны 1961)
Беларускія пераклады На беларускую мову асобныя вершы пераклалі Рыгор Барадулін, Якуб Лапатка, Лявон Баршчэўскі ("Выбраная лірыка", Мінск, 2017).
Літаратура
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Пісьменнікі Іспаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Іспаніі