__NOTOC__
21 чэрвеня — сто семдзесят другі (сто семдзесят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
524: Бургунды разбілі франкскую кааліцыю ў бітве пры Везеронсе. 801: Першая дакументальная згадка пра горад Бад-Кісінген. 1339: Швейцарцы разбілі армію Габсбургаў у бітве пры Лаўпене. 1503: Ваўкавыск атрымаў прывілей вялікага князя Аляксандра на магдэбургскае права. 1663: У Мастах завяршыліся перамовы караля і вял. князя Яна Казіміра з вайсковай канфедэрацыяй, якой была выплачана запазычанасць у суме 19 млн злотых. 1898: Востраў Гуам стаў уладаннем ЗША. 1919: Нямецкі контр-адмірал Людвіг фон Ройтар загадаў камандам затапіць караблі, каб яны не дасталіся англічанам. 1940: Чэрвеньскі пераварот у Эстоніі, абвешчаны новы ўрад на чале з Іаганесам Варэс-Барбарусам. 2005: Запушчаны Космас-1 — першы касмічны апарат з сонечным ветразем.
Нарадзіліся
1002: Леў IX, Папа Рымскі 1741: Жан Эмануэль Жылібер, французскі натураліст, хірург і анатам (пам. 2.9.1814) 1849: Юхан Аўгуст Брынель, шведскі інжынер 1864: Аляксандр Сержпутоўскі, беларускі этнограф і фалькларыст (пам. 5.3.1930) 1867: Оскар Блумнер, амерыканскі мастак 1868: Жазеф Вільнёў дэ Жанці, французскі энтамолаг 1905: Жан-Поль Сартр, французскі філосаф-экзістэнцыяліст, літаратар (пам. 15.4.1980) 1908: Павел Шыдлоўскі, дзеяч самадзейнага мастацтва, заснавальнік Прысынкаўскага хору — старэйшага беларускага хору ў Заходняй Беларусі, кампазітар (пам. 1992) 1910: Аляксандр Твардоўскі, рускі савецкі паэт (пам. 18.12.1971) 1916: Херберт Фрыдман, амерыканскі астрафізік 1935: Франсуаза Саган, французская пісьменніца 1962: Віктар Цой, савецкі і расійскі музыкант, лідар рок-гурта «Кіно» (пам. 15.8.1990) 1965: Ян Лівэй, першы касманаўт КНР 1967: Йінглак Чынават, 28-ы прэм'ер-міністр Тайланда 1982: Прынц Уільям, герцаг Кембрыджскі 1983: Эдвард Сноўдэн, былы супрацоўнік ЦРУ, актывіст 1990: Сандра Перкавіч, харвацкая кідальніца дыска 1996: Скоці Шэфлер, амерыканскі гальфіст, алімпійскі чэмпіён
Памерлі
1359: Эрык XII, кароль Швецыі 1377: Эдуард III, кароль Англіі 1527: Нікало Макіявелі, італьянскі палітычны і ваенны тэарэтык, гісторык, пісьменнік і дыпламат (нар. 3.5.1469) 1547: Себасцьяна дэль П'ёмба, італьянскі жывапісец 1582: Ода Набунага, ваенна-палітычны лідар Японіі перыяду Сэнгоку 1652: Ініга Джонс, англійскі архітэктар 1861: Жан-Марк Мусон, першы канцлер Швейцарыі 1874: Андэрс Іонас Ангстрэм, шведскі фізік 1895: Фрыдрых Тыцьен, нямецкі астраном 1937: Мікалай Галадзед, дзяржаўны дзеяч БССР (нар. 9.5.1894) 1940: Эдуар Вюяр, французскі мастак 1957: Іаганес Штарк, нямецкі фізік 1967: Фелікс Стацкевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч (нар. 2.12.1879) 1986: Генадзь Цітовіч, беларускі кампазітар, дырыжор, фалькларыст, заснавальнік і кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага хору Беларусі (нар. 25.7.1910)
Святкуюць Міжнародны дзень ёгі Нью-Гэмпшыр, ЗША: Дзень штата Грэнландыя, Данія: Нацыянальны дзень Егіпет, Іарданія, Ліван, Сірыя, Уганда: Дзень бацькі Францыя: Дзень музыкі
621