Алматы ( ) — самы буйны горад у Казахстане, да 1995 года сталіца. Насельніцтва — 2 264 499 чалавек (2024)https://stat.gov.kz/upload/iblock/312/7tb5qeaq7kocp9buur7me7s61j7k9al0/%D0%A2-18-05-%D0%9C%20(08%2024)%20%D0%BA%D0%B0%D0%B7.xlsx. Размешчаны на паўднёвым усходзе рэспублікі, каля паўночных схілаў хрыбта Заілійскі Алатау, на вышыні 650—950 метраў, паміж рэкамі Вялікая і Малая Алмаацінкі. Чыгуначная станцыя, вузел аўтадарог (аўтамагістралі на Бішкек, Сяміпалацінск і да мяжы з Кітаем). Аэрапорт. Буйны індустрыяльны і культурны цэнтр рэспублікі.

Гісторыя Заснаваны ў 1854 годзе як расійскае ваеннае ўмацаванне Вернае на месцы казахскага паселішча Алматы. З 1867 года горад Верны — цэнтр Сямірэчанскай вобласці Туркестанскага генерал-губернатарства. Быў месцам палітычнай ссылкі. У 1921 годзе перайменаваны ў Алма-Ату, у 1929-95 гадах — сталіца Казахстана. Развіццю горада спрыяла Туркестана-Сібірская чыгунка, пабудаваная ў 1930 годзе. Насельніцтва

Прамысловасць Машынабудаванне і металаапрацоўка, харчасмакавая (кансервавая, тытунёвая), лёгкая (тэкстыльная, футравая, трыкатажная) прамысловасць; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. ЦЭС, каскад ГЭС на Вялікай Алмаацінцы.

Культура Казахскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета імя Абая Казахскі нацыянальны акадэмічны тэатр драмы імя М. А. Аўэзава

Транспарт На адміністрацыйнай тэрыторыі Алматы знаходзіцца сучасны міжнародны аэрапорт «Алматы». У горадзе дзейнічаюць 2 чыгуначныя вакзалы: «Алматы-1» і «Алматы-2». «Алматы-1» з’яўляецца транзітным вакзалам па маршруце з сібірскіх рэгіёнаў Расіі ў Цэнтральную Азію, размешчаны ў паўночнай частцы горада. Вакзал «Алматы-2» з’яўляецца гарадскім, знаходзіцца блізка да цэнтра горада і прызначаны для пасажыраў, якія прыязджаюць у Алмату. Дзейнічае разгалінаваная сетка маршрутаў аўтобусаў, тралейбусаў, маршрутных таксі. З 2011 года дзейнічае метрапалітэн.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Віктар Мікалаевіч Быкаў — беларускі спартсмен. Вадзім Анатольевіч Бурыгін (1910—1985) — вучоны, батанік і эколаг, Заслужаны дзеяч навукі Узбекістана. Аляксандра Яўгенаўна Дзятлава (нар. 1954) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Любоў Фёдараўна Думаноўская (нар. 1946) — беларускі архітэктар. Аляксандр Аскольдавіч Іваноў — беларускі стралок. Ержан Хазеевіч Казыханаў — казахстанскі дзяржаўны дзеяч. Віктар Цімафеевіч Калюжны (нар. 1941) — беларускі архітэктар. Юзаф Козел-Паклеўскі (1876—1911) — ваенны аташэ Расіі ў Вялікабрытаніі, ваенна-марскі афіцэр, удзельнік руска-японскай вайны. Уладзімір Мікалаевіч Крывашэеў (нар. 1941) — беларускі архітэктар. Вячаслаў Іванавіч Лянькоў (1915—1969) — вучоны ў галіне ветэрынарнай мікрабіялогіі, доктар ветэрынарных навук. Ірына Мікалаеўна Міхайлава (нар. 1940) — беларускі архітэктар. Ія Міхайлаўна Папова (нар. 1924) — беларускі архітэктар. Віталь Паўлавіч Чацверыкоў (1933—1983) — беларускі кінарэжысёр. Анатоль Зусевіч Цэйтлін (нар. 1948) — беларускі архітэктар. Людміла Ільінічна Яршова (нар. 1932) — беларускі архітэктар.

Гл. таксама

Нацыянальны Банк Рэспублікі Казахстан Республика — деловое обозрение

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1854 годзе