Чакан, клявец (ад кляваць), надзяк (ад , параўнайце надзяваць) або абушок — абухова-колючая зброя. Від баявога малатка з кароткай драўлянай або сталёвай ручкай на якой замацаваная стальная галоўка. Калі з аднаго канца — была сякерка называўся — чакан, калі прытуплены баёк прамавугольны, квадратны або ў форме буздыгана — клявец ці надзяк. З супрацлеглага канца галоўка была абсталявана вострым доўгім, часта выгнутым шыпом, які называецца дзюбай. Менавіта дзюба была галоўнай баявой ударнай часткай. Гэта зброя выкарыстоўвалася, каб канцэнтраваным кропкавым ударам прабіць або разбіць (у залежнасці ад таго, якім бокам галоўкі білі) даспехі ці шлем праціўніка.

Паводле археалогіі баявыя малаткі і сякеркі невялікай шырыні для прашывання варожага даспеху з дзюбай выкарыстоўваліся ў азіяцкай стэпавай зоне з эпохі бронзы. Яны мелі варыянты на доўгіх і кароткіх дрэўцах. У Еўропе ў варыянтах баявых молатаў ўжываліся з Х ст., але хутчэй як пяхотнае ўзбраенне на доўгіх двуручных дрэўцах. На Русі вядомы аназдобленыя княжыя абушкі — сякеркі. У ВКЛ і Польшчы з XV да XVII стагоддзя прыйшлі як кавалерыйскі дадатак да шаблі хутчэй ўсяго з войнаў супраць татар і турак, дзякуючы шляхецкай модзе на арыенталізм, праз Венгрыю (стара, czekan, czera з і ). Яны былі, сярод іншага часткай рыштунку гусараў, хоць і не былі вельмі папулярнай зброяй гэтага фарміравання. Кляўцы і чаканы былі зброяй нападу з невялікай адлегласці вузка спецыялізаванай на прабіццё брані, а не ўніверскальнай. Яны таксама служылі знакам адрозення шляхты і кавалерыйскіх паручнікаў народнага аўтараменту позняй Рэчы Паспалітай.

Выкарыстанне

Надзякі былі папулярныя сярод шляхты Рэчы Паспалітай, якая выкарыстоўвала іх разам з трафейнымі ці пакупнымі усходнімі чэканамі як сімвал статуса і кійкі для хады. Аднак высокая прабіўная здольнасць і смяротнасць пры частым выкарыстанні гэтай зброі для крывавага ўрэгулявання спрэчак, асабліва падчас бясед і павятовых соймікаў, прывялі да таго, што сейм забароніў выкарыстанне надзякоў грамадзянскімі асобамі. Каб абыйсці забарону, людзі пачалі выкарыстоўваць шыпы з загнутым кончыкам, што зрабіла іх менш небяспечнымі. Са знікненнем пласціністых (бляхавых) даспехаў чэканы і надзякі засталіся атрыбутам вайсковых правадыроў (у нямецкіх дзяржавах, італьянскіх дзяржавах і іншых), а таксама казацкіх і разбойніцкіх атаманаў. У той час яны часта былі абсталяваны кінжаламі, якія ўкручваліся і хаваліся ў ручку. У Польшчы і былым ВКЛ ў XVIII -ХІХ ст. стагоддзі з-за забароны на яго нашэнне шляхтай кляўцы пераўтварыліся ў грамадзянскую зброю (гэта значыць зброю самаабароны) — абушок

Акрамя баявога прымянення, кляўцы мелі таксама практычныя функцыі і служылі карысным інструментам для рубкі галін для вогнішча і для розных патрэб падчас падарожжаў. Зыгмунт Глогер у «Старапольскай энцыклапедыі» вывеў надзяк і клавец ад папулярнай у Сярэднявеччы баявой сякеры і ўбачыў яе продка ў гуральскай сякерцы, што як ведае сучасная навука не адпавядае рэчаіснасці.

Крыніцы

Бібліяграфія Zdzisław Żygulski (junior): Broń w dawnej Polsce na tle uzbrojenia Europy i Bliskiego Wschodu. — Warszawa: PWN, 1982. ISB 83-01-02512-8 Gradowski M., Żygulski Z., Słownik uzbrojenia historycznego, Warszawa: PWN, 2010, s. 63, ISBN 978-83-01-16260-3, OCLC 751388493 Кирпичников А. Н. Древнерусское оружие. Вып. 2. Копья, сулицы, боевые топоры, булавы, кистени IX—XIII вв. // САИ. Вып. Е1-36. — М-Л: Наука, 1966.

Спасылкі

Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі