Каро Сямёнавіч Алабян (; ) — армянскі і расійскі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Маскоўскі вышэйшы дзяржаўны мастацка-тэхнічны інстытут (1929). Заснавальнік Усерасійскага таварыства пралетарскіх архітэктараў, адказны сакратар Саюза архітэктараў СССР (1932—50), віцэ-прэзідэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1949—53). Асноўныя работы: Тэатр Савецкай Арміі (1934—40) і павільён Армянскай ССР на ВДНГ (1939 і 1954) у Маскве; генеральны план аднаўлення Валгаграда (1945, у сааўтарстве), павільён СССР на Сусветнай выстаўцы ў Нью-Ёрку (1939, з Б.Іафанам).
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Архітэктары Масквы