Томаш Тышэцкі (Фама Тышэцкі, , ; памёр пасля 1861) — архітэктар, які працаваў на тэрыторыі сучасных Літвы і Беларусі; прадстаўнік рамантызму ў архітэктуры Літвы сярэдзіны XIX стагоддзя. Брат архітэктараў Баляслава і Станіслава Тышэцкіх.
Біяграфія
Узгадваецца з 1824 года. У 1829 ці 1831 (паводле іншых звестак, у 1827—1832 гадах) вывучаў архітэктуру ў імператарскім Віленскім універсітэце; вучань прафесара Караля Падчашынскага і яго памочнік. З 1832 года, пасля скасавання Віленскага ўніверсітэта, быў архітэктарам Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. З 1842 года архітэктар Беларускай (з 1853 года Віленскай) навучальнай акругі .
З 1844 года быў архітэктарам Віленскай праваслаўнай епархіі. Тышэцкі рэканструяваў праваслаўны у Вільні. Паводле яго праекту каталіцкі касцёл Святога Казіміра ў Вільні быў перабудаваны ў праваслаўны храм.
Творчасць
1830-я гады — ў формах рамантычнага неакласіцызму 1840 — рэканструкцыя палаца Тышкевічаў у Вільні (цяпер ) з выкарыстаннем элементаў класіцызму і гістарызму (партал з атлантамі, якія трымаюць балкон, праектаваў Мікалай Чагін, скульптар Франчэска Андрыёлі і яго вучань Юзаф Казлоўскі)Stankevičienė, Regimanta. Tiškevičių rūmai // Lietuvos TSR istorijos ir kultūros paminklų sąvadas (лит.). — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. — Т. 1: Vilnius. — С. 495—496. — 592 с. — 25 000 экз.. На думку Уладаса Дрэмы, рэканструкцыя Тышэцкага ў модным эклектычным стылі нанесла шкоду ранейшаму абліччу палаца, створанаму па праекце Лаўрына Стуокі-ГуцэвічаVladas Drėma. Dingęs Vilnius (лит.). — Vilnius: Vaga, 1991. — С. 231. — 404 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-415-00366-5. 1841—1850 — вялікая неагатычная капліца на могілках Росы ў Вільні (праект 1838 года) 1841—1862 — сядзіба ў Астраўцы (цяпер Астравецкі раён) — захаваліся руіны 1842—1847 — адаптацыя ўзорнага праекта ў Шаўлях
1846 — праект рэканструкцыі касцёла Адшукання Святога Крыжа ў ў праваслаўную Царкву Святой Багародзіцы. 1847 — праект ў Шырвінтах 1848 — ў 1850—1856 — меркавана Тышэцкаму належыць праект неагатычнага ў вёсцы Дукшты (Вільнюскі раён) 1852 — рэканструкцыя былога (Вільня) ў праваслаўную царкву Святога Андрэя 1852 — праект драўлянага касцёла ў вёсцы (цяпер ); драўляны храм не захаваўся 1852 — капліца-маўзалей у Відзах (цяпер Браслаўскі раён) 1852—1862 — ў Даўгай (цяпер Аліцкі раён) 1852—1856 — неабарочны касцёл Святой Тэрэзы Дзіцяткі Езуса ў Раўдандварысе (цяпер ; храм разбураны ў часе Першай сусветнай вайны) 1853—1858 — ў Біржах Паводле праекта Тышэцкага ў 1853—1860 гадах рэканструяваўся на вуліцы Вялікай у Вільні. У рэканструкцыі, якая прадугледжвала прыстасаванне палаца пад патрэбы рэзідэнцыі кіраўніка праваслаўнай Віленскай і Літоўскай епархіі і кансісторыі, змяніўся план будынка, былі прасечаны новыя дзверы, будынак быў злучаны з афіцынай былога езуіцкага манастыраČerbulėnas, Klemensas. M. Abramavičienės rūmai // Lietuvos TSR istorijos ir kultūros paminklų sąvadas (лит.). — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. — Т. 1: Vilnius. — С. 244. — 592 с. — 20 000 экз.. 1856 — няздзейснены праект касцёла ў мястэчку (цяпер Панявежыскі раён); 1857—1858 — даходны (жылы) дом Літоўскай праваслаўнай кансісторыі ў Вільна па вуліцы Вастрабрамскай (цяпер ) у формах ранняга гістарызму 1858 — праект драўлянай царквы ў Вілейцы (цяперВілейскі раён Мінскай вобласці; паводле іншых звестак, праект 1852 года); неабарочны касцёл у Біржах 1859 — праект драўлянага касцёла ў вёсцы (цяпер ) 1857 — Ксаверыя Ромера ў на беразе возера (цяпер )
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Літвы Катэгорыя:Літоўскія епархіяльныя архітэктары