Апалачскае плато — заходняе перадгорнае плато ў сістэме Паўднёвых Апалачаў, у ЗША (на поўдні называецца плато Камберленд). Даўжыня — каля 1500 км. Вышыня ад 500 м на З да 1500 м на паўночным усходзе, дзе Апалачскае плато набывае характар гор (Алеганы). Складзена пераважна з вапнякоў. Глыбока расчлянёнае рэкамі сістэмы Агая. Пашыраны карставыя формы рэльефу (славутая Мамантава пячора). Буйныя радовішчы каменнага вугалю. Шыракалістыя лясы. Літаратура
Катэгорыя:Плато ЗША