Тэадор Аман (; ) — румынскі жывапісец і графік.
Біяграфія У 1850—1851 гадах жыў ў Парыжы, дзе бярэ ўрокі ў Франсуа Эдуара Піко. У 1853 годзе ўпершыню выстаўляе свае працы ў Парыжскім салоне. Затым з'яжджае ў Канстанцінопаль, і адтуль у Крым, дзе збірае матэрыялы і натхненне для стварэння сваіх найболей вядомых палотнаў, напоўненых духам нацыянальнага адраджэння Румыніі. Знакамітае палатно Т. Амана, «Бітва пры Альме», было прадэманстравана публіцы ў 1855 годзе падчас парыжскай Сусветнай выставы. Быў майстрам жанравага і гістарычнага жывапісу, пісаў таксама і партрэты. Заснавальнік і дырэктар Школы прыгожых мастацтваў у Бухарэсце (1864). Удзельнік рэвалюцыі 1848—49 у Валахіі. Аўтар гістарычных палотнаў, прасякнутых нацыянальна-вызваленчымі ідэямі («Выгнанне туркаў пры Кэлугэрэні», 1872), парадных партрэтаў («Тудор Уладзімірэску»), пейзажаў, гравюр на тэмы з сялянскага жыцця («Селянін з шапкай у руцэ», 1875).
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Мастакі Румыніі