Маўнт-Хаген () — пяты па велічыні горад Папуа — Новай Гвінеі з насельніцтвам 46 256 чалавек. З’яўляецца сталіцай правінцыі Уэстэрн-Хайлендс і знаходзіцца ў вялікай урадлівай даліне Вахгі ў цэнтры вострава Новая Гвінея на вышыні 1677 м.
з’яўляецца асноўнай транспартнай артэрыяй, якая злучае Маўнт-Хаген з прыбярэжнымі гарадамі Лаэ і Маданг.
Горад названы ў гонар вулкана Маўнт-Хаген, размешчанага прыкладна за 24 км на паўночны захад. Вулкан быў названы ў гонар нямецкага каланіяльнага афіцэра Курта фон Хагена.
Геаграфія і клімат Горад Маўнт-Хаген размешчаны ў цэнтральнай частцы краіны, у горным рэгіёне паблізу гары Вільгельм, на вышыні 1996 м над узроўнем мора. . З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Уэстэрн-Хайлендс. Маўнт-Хаген хутка расце. У цяперашні час — 5-ы па велічыні горад Папуа — Новай Гвінеі, у той час як у 1980 годзе ён быў толькі 7-м. У горадзе пабудаваны буйны аэрапорт, які выкарыстоўваецца ў тым ліку і пры пералётах па міжнародных лініях.
Маўнт-Хаген знаходзіцца ў горным рэгіёне, таму ў ім прахалодны для еўрапейцаў клімат.
Насельніцтва Па дадзеных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 46 256 чалавек.. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах: + 1980 1990 2000 2013 13 642 17 392 27 782 46 256
Гісторыя і традыцыі Маўнт-Хаген быў заснаваны ў 1934 годзе, калі ў Новай Гвінеі, якая знаходзілася тады пад апекай Аўстраліі, пракладалася шасейная магістраль. Названы ў гонар , нямецкага каланіста і чыноўніка часоў Германскай Новай Гвінеі.
Маўнт-Хаген з’яўляецца нечым накшталт фарпоста цывілізацыі ў гэтым рэгіёне краіны, паколькі далей пачынаюцца тэрыторыі горных плямён Новай Гвінеі. Аднак горад таксама з’яўляецца адным з самых крымінагенных месцаў краіны, таму турызм тут развіты слаба.
Маўнт-Хаген — буйны гандлёвы цэнтр горнага рэгіёна, з якім можа канкурыраваць толькі горад Гарока ў правінцыі Істэрн-Хайлендс. Абодва гарады служаць таксама месцам правядзення штогадовага Горнага фестывалю, на які збіраюцца прадстаўнікі розных горных народнасцей для ўзаемнага знаёмства, святкавання і ўладжвання спрэчак.
Кожны год у Маўнт-Хагене праводзіцца культурнае шоу, адно з найбуйнейшых культурных падзей у Папуа — Новай Гвінеі. Розныя рэгіянальныя, правінцыйныя і нават нацыянальныя племянныя танцавальныя калектывы збіраюцца, каб адсвяткаваць сваю культурную спадчыну ў выглядзе сінг-сінга.
Традыцыйная культура і вераванні застаюцца моцнымі ў Маўнт-Хагене і вакол яго. У 2009 і 2013 гадах паведамлялася пра спаленне зажыва жанчын па абвінавачванні ў вядзьмарстве.http://www.abc.net.au/news/2013-02-09/un-decries-png-case-of-woman-burned-alive-for-sorcery/4509678 ABC News о сожжении. За 12,5 км на паўночны ўсход ад Маўнт-Хагена знаходзіцца старажытнае земляробчае паселішча Кука, уключанае ў спіс Сусветная спадчынаСусветнай спадчыны. Гарады-пабрацімы Орындж (Аўстралія)Орындж (Аўстралія)
Спасылкі Маўнт-Хаген у часопісе «Вокруг света» Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Папуа — Новай Гвінеі