Пара́фія Ма́ці Бо́жай Нясто́мнай Дапамо́гі — грэка-каталіцкая парафія ў горадзе Мінску. Уваходзіць у склад Цэнтральна-заходняга протапрэзбітэрыята Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ).

Гісторыя З верасня 2012 года ў парафіі пачаў служыць іераманах-рэдэмптарыст айцец Антон Мікалаеў. Пазней, 25 снежня 2012 года, пры парафіі была афіцыйна адкрыта рэдэмптарысцкая супольнасць, у якую ўвайшлі святары ўсходняга абраду Антон Мікалаеў і Дзмітрый Чарнель (Зміцер Чарнель).

Пробашчы і святары Спіс пробашчаў парафіі: да 28 лютага 2009 года — протаіерэй Казімір Ляховіч (пасля вярнуўся ў лацінскі абрад). люты 2009 — 6 сакавіка 2010 — іераманах Пахом Кавалёў (як адміністратар). з 6 сакавіка 2010 года — айцец Яўген Усошын.

У розныя часы ў парафіі таксама служылі або служаць іншыя святары. З 6 сакавіка 2010 года вікарыем парафіі з’яўляецца іераманах Пахом Кавалёў. У 1996—1997 і 1998—2001 гадах у супольнасці служыў дыякан Вадзім Заркоў (у 2001 годзе перайшоў у Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы).

Крыніцы

Катэгорыя:Парафіі Беларускай грэка-каталіцкай царквы Катэгорыя:Хрысціянства ў Мінску