Saudi Aramco, поўнае найменне Saudi Arabian Oil Group, раней таксама Saudi Arabian Oil Company — нацыянальная нафтавая кампанія Саудаўскай Аравіі. Адна з найбуйнейшых нафтавых кампаній свету па паказчыку здабычы нафты і памеры нафтавых запасаў, на яе прыпадае каля 12 % сусветных запасаў нафты, 10 % яе здабычы, 14 % экспарту. З’яўляецца крыніцай да 80 % даходаў у саудаўскай бюджэт.
Штаб-кватэра знаходзіцца ў Дахране. У спісе найбуйнейшых кампаній свету Forbes Global 2000 за 2025 год заняла 4-е месца (3-е па памеры выручкі, 2-е па чыстым прыбытку, 67-е па актывах і 6-е па рынкавай капіталізацыі). У 2019 і 2022 гадах была самай дарагой кампаніяй у свеце (рынкавая капіталізацыя складала $1,7 трлн і $2,43 трлн адпаведна). Гісторыя заснавана ў 1933 у штаце Дэлавэр буйнейшымі нафтавымі манаполіямі ЗША для эксплуатацыі нафтавых радовішчаў Саудаўскай Аравіі (на ўмовах канцэсіі). У 1973 годзе ўрад Саудаўскай Аравіі набыў 25%-ную долю ў здабычы нафты, у 1980 годзе стаў адзіным уладальнікам АРАМКА. Здабывае каля 245 млн. т нафты за год (1983), а таксама прыродны газ. Нафта ў асноўным экспартуецца, пераважна ў краіны Заходняй Еўропы, у ЗША, Японію.
Літаратура
Крыніцы