Міжнародны ваенна-музычны фестываль «Спаская вежа» () — музычнае свята military tattoo, якое праходзіць у Маскве. У ім прымаюць удзел расійскія і замежныя ваенныя аркестры, фальклорныя калектывы, а таксама падраздзяленні ганаровай аховы кіраўнікоў дзяржаў. Традыцыйна ўсе вячэрнія прадстаўлення фестывалю на Краснай плошчы завяршаюцца грандыёзнымі салютамі і выступам зводнага міжнароднага аркестра, які складаецца з больш за 1 500 музыкантаў і дырыжораў. Геаграфія краін-удзельніц праекта ахоплівае ўсе бакі свету. За 15 гадоў фестываль прыняў больш за 160 калектываў з 56 краін. Ён стаў найбуйнейшым міжнародным культурным праектам у Расіі і ўвайшоў у тройку самых вядомых ваенна-музычных фестываляў свету.
Назву фестывалю дала Спаская вежа Маскоўскага Крамля на Краснай плошчы, каля якой традыцыйна праходзіць свята.
З 2017 года музычным кіраўніком фестывалю з’яўляецца начальнік Ваенна-аркестравай службы Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі — Галоўны ваенны дырыжор генерал-маёр Цімафей Канстанцінавіч Маякін.
Крыніцы
Катэгорыя:Фестывалі РасііКатэгорыя:Ваенная музыка