Аскары, мн. ў ням. Аскарысы ( з суахілі і араб.: عسكري = , праз сярэднеперс. "армія" у турэцкай, суахілі, урду, малайскай і інш. мовах у значэнні "жаўнер", "вайсковы", ці "паліцэйскі" у Самалі) — салдаты афрыканскіх каланіяльных войскаў тубыльскага паходжання ў ХІХ і ХХ стагоддзях. У пачатковым сэнсе датычыўся збольшага нямецкіх, потым брытанскіх, бельгійскіх, італьянскіх, іспанскіх і партугальскіх каланіяльных войскаў у Афрыцы паўднёвей Сахары. Падчас Другой сусветнай вайны, з прысутнай нацызму расавай пагардай, так называліся некаторыя нямецкія падраздзяленні ў Еўропе, якія складаліся з салдат замежнага паходжання (рускіх, украінцаў, латышоў), хоць яны не мелі ніякай сувязі з каланіяльнымі аскары. У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы гэты тэрмін адносіўся да былых удзельнікаў вызваленчага руха, якія перайшлі на бок урадавых сіл бяспекі апартэіду.

У Бельгійскім Конга аскары былі арганізаваны ў аб'яднаныя ваенна-паліцэйскія сілы пад камандаваннем бельгійскіх афіцэраў і як мясцовых, так і белых унтэр-афіцэраў.

У брытанскай арміі гэтыя спачатку нерэгулярныя падраздзяленні, паступова змянілі свой статус, утварыўшы, напрыклад, корпус Усходнеафрыканскіх стралкоў, з 1895 пераўтвораных ў Каралеўскія афрыканскія стралкі — полк, які ваяваў у абедзвюх сусветных войнах.

Італьянская каланіяльная армія на піку налічвала прыбл. 256 тысяч чалавек, у яе было прыбл. 180 тысяч мясцовых салдат. Італьянская каланіяльная армія ад пачатку набрала эрытрэйскіх, а затым самалійскіх, лівійскіх і эфіопскіх ваяроў дзеля службы пад камандай італьянскіх афіцэраў. Першыя эрытрэйскія батальёны, I, II, III і IV, былі створаны ў 1888 годзе з мусульманскіх і хрысціянскіх добраахвотнікаў, замяніўшы больш ранні ірэгулярны корпус башыбазукаў. Чатыры батальёны, якія існавалі да 1891 года, былі ўключаны ў Каралеўскі корпус каланіяльных войскаў у тым жа годзе. Першапачатковыя чатыры былі пашыраны да васьмі батальёнаў, дадаўшы V, VI, VII і VIII, у 1895-1899. Эрытрэйскія аскарысы вызначыліся у баях пры Серабеці, Агордаце, Касале, Коатыце і Адве. Першапачаткова эрытрэйскія аскары складаліся толькі з пяхотных батальёнаў, хоць пасля былі створаны эрытрэйскія кавалерыйскія эскадроны (Penne di Falco) і батарэі горнай артылерыі. Да 1922 г. былі дададзены падраздзяленні вярблюджай кавалерыі пад назвай «мехарісты». Эрытрэйскія падраздзяленні на вярблюдах таксама былі разгорнутыя ў Лівіі пасля 1932 года. У 1930-я гады Беніта Мусаліні дадаў падраздзяленні бронеаўтамабіляў да аскараў. Італьянскія афіцэры лічылі аскары байцамі "на расход". У выніку шэраговы аскар звычайна бачыў больш баявых дзеянняў і нёс большыя страты, чым іх італьянскі калега.

Да 1935 года добраахвотная ваенная служба прыцягвала вялікую колькасць навабранцаў з-за аплаты і перспектывы працы пасля выхаду на пенсію ў каланіяльнай адміністрацыі. Правілы забаранялі каланіяльным падданым падымацца вышэй звання сяржанта, і ўсе афіцэры аскары былі італьянцамі. Для залічэння неабходна было прайсці маршавы экзамен працягласцю каля 60 км. Іх дысцыпліна была вельмі строгай пад кіраўніцтвам іх італьянскіх афіцэраў, якія заўсёды насілі «курбаск», бізун са скуры гіпапатама, які выкарыстоўваўся для цялесных пакаранняў. У пачатку 1934 года Італія пачала збіраць армію для ўварвання ў Эфіопію. Каб падтрымаць гэтыя намаганні, каланіяльная адміністрацыя ўвяла вайсковую павіннасць. Да моманту італьянскага ўварвання ў Эфіопію ў кастрычніку 1935 года ў італьянскай каланіяльнай арміі было 60 000 аскары. Большасць з іх служылі ў 1-й, 2-й ці 3-й каланіяльных дывізіях, але некаторыя належалі да іншых падраздзяленняў і нерэгулярных апалчэнняў, званых "банда" .

Тэрмін «аскары» таксама выкарыстоўваўся іспанскім каланіяльным урадам у Паўночна-Заходняй Афрыцы, але не ў дачыненні да сваіх рэгулярных мараканскіх войскаў (гл. regulares), а да мясцова-набраных жандармерыйскіх сіл, створаных у Іспанскім Марока ў 1913 годзе. Яны былі вядомыя як «Mehal-la Jalifianas». Гэта быў эквівалент больш вядомых гум'ераў, якія служылі ў Французскім Марока. Тубыльскія удзельнікі Tropas Nómadas або пустыннай паліцыі, якія служылі ў Іспанскай Сахары, таксама называліся «аскары», як і іншыя званні карэннай паліцыі (Policia Indígena), створанай у Мелільі ў 1909 годзе.

У Партугальскай Заходняй Афрыцы і большасці іншых афрыканскіх калоній Партугальскай імперыі набіраліся мясцовыя аскары. Яны выкарыстоўваліся для падтрымання міру ў "нацынальных" калоніях. На працягу 20 стагоддзя ўсе войскі з карэннага насельніцтва былі аб'яднаныя ў партугальскую каланіяльную армію. Гэта войска было падзелена па расавай прыкмеце, і да 1960 года існавала тры класы салдат: салдаты па замоўленні (белыя еўрапейцы), салдаты-замежнікі (чорныя афрыканскія «цывілізадас») і салдаты-мясцовыя жыхары (афрыканцы, якія жылі ў партугальскіх калоніях). Гэтыя катэгорыі былі перайменаваны ў 1-ы, 2-і і 3-і класы ў 1960 годзе, што фактычна адпавядала той жа класіфікацыі.

Найбольш вядомымі войскамі, якія складаліся ў асноўным з мясцовых афрыканцаў былі аскары Германскай Усходняй Афрыкі. Каланіяльная армія (Schutztruppe) Германскай імперыі на розных умовах наймала ў сваіх калоніях мясцовыя вайсковыя кантынгенты начале з еўрапейскімі афіцэрамі і падафіцэрамі. Асноўная канцэнтрацыя такіх мясцова набраных войскаў знаходзілася ў Германскай Усходняй Афрыцы (цяпер Танзанія), утворанай у 1891 годзе пасля перадачы групай Вісмана (створанай у 1889 годзе дзеля падаўлення паўстання Абушыры) калоніі пад кантроль Германскай імперыі.

Першыя аскары, сфарміраваныя ў Германскай Усходняй Афрыцы, былі гадаванцамі DOAG (Deutsche Ost-Afrika Gesellschaft — Нямецкай Усходне-Афрыканскай Кампаній) прыкладна ў 1888 годзе. Першапачаткова нямецкія аскары былі набраныя з суданскіх наймітаў, пасля - з племянных груп вахехе і ангоні. Іх жорстка дысцыплінавалі, але добра аплочвалті і добра падрыхтавалі нямецкія армейскія кадравыя афіцэры, якія самі падвяргаліся строгаму працэсу адбору. Да 1914 года асноўным падраздзяленнем Schutztruppe у Паўднёва-Усходняй Афрыцы была Feldkompanie, якая складалася з сямі ці васьмі нямецкіх афіцэраў і падафіцэраў з колькасцю ад 150 да 200 аскары (звычайна 160) — у тым ліку дзве кулямётныя каманды. Гэтыя невялікія незалежныя каманды часта дапаўняліся племяннымі нерэгулярнымі войскамі або Руга-Руга.

На працягу і аж да канца Першай сусветнай вайны 11000 германскіх аскары пад камандаваннем генерала Паўль фон Летаў-Ворбека эфектыўна скавалі і завязалі значныя брытанскія, партугальскія і бельгйскія сілы на кантыненце. У 1960-х гадах урад ФРГ выплачваў пенсіі тыму дзельнікам баёў, хто ўсё яшчэ быў жывы.

Трэці рэйх Падчас Другой сусветнай вайны гэтую назву насілі падраздзяленні Вермахта і Вафен-СС, якія складаліся з былых салдат Чырвонай Арміі. Гэты тэрмін, паралельна з хіві, выкарыстоўваўся для абазначэння ўкраінцаў і расіян, якія ваявалі на баку Германіі падчас падаўлення Варшаўскага паўстання ў 1944 годзе. Аскары, сфарміраваныя з украінцаў, адказвалі, сярод іншага, за вайсковае злачынства ў Хатыні ў Беларусі.

Падраздзяленні, якія складаліся з латышоў і іншых народаў былога СССР разам з салдатамі СС пад камандаваннем групенфюрара СС Юргена Штропа, у якасці дапаможных падраздзяленняў задушылі паўстанне ў Варшаўскім гета. У сваім дакладзе Гітлеру аб ліквідацыі гетта Струп (1943 г.) таксама выкарыстоўвае тэрмін «аскары» для абазначэння гэтых вайсковых адзінак.

Сучаснасць Падчас апартэіду, асабліва ў 1980-я гады, тэрмін «аскары» выкарыстоўваўся для абазначэння былых членаў вызваленчых рухаў, якія прыходзілі працаваць у Службу бяспекі, прадастаўляючы інфармацыю, выяўляючы і адсочваючы былых таварышаў. Некалькі з іх таксама былі задзейнічаны ў аператыўных мерапрыемствах. У некаторых выпадках рабіліся спробы «ператварыць» захопленых "уМконта ве Сізве" (МК) або "Азанійскай народна-вызваленчай арміі" (АПЛА) у аператыўнікаў, выкарыстоўваючы як артадаксальныя, так і неартадаксальныя метады падчас допытаў, часта з прымяненнем катаванняў. Пагрозы смерцю, якія выкарыстоўваліся дзеля пераўтварэння ў аскары, не былі марнымі. Падчас слуханняў Камісіі па праўдзе і прымірэнні ПАР заявы аб амністыі паказалі, што некалькі аператыўнікаў былі забітыя за рашучую адмову супрацоўнічаць. Аскары ў асноўным выкарыстоўваліся для інфільтрацыі ў групы і выяўлення былых таварышаў, з якімі яны праходзілі навучанне ў іншых краінах. На слуханнях у Прэторыі ў ліпені 1999 года Крыс Мосіян сведчыў: «На пачатковых этапах аскары выкарыстоўваліся ў якасці паліцэйскіх сабак для вынюхвання паўстанцаў, а белыя СБ (супрацоўнікі аддзела бяспекі) былі іх праваднікамі. Чорныя СБ выкарыстоўваліся для назірання за аскары». Дзякуючы папярэдняму досведу ў МК і магчымасці ужывання любых сродкаў гвалту, шантажу і шпіянажу аскары былі надзвычай эфектыўнымі ў контрвыведачнай і антытэрыстычнай дзейнасці і кантролі над чорным насельніцтвам. Пасля краху апартэіда толькі невялікая частка з іх уцякла, большасць прайшоўшы праз санацыю засталася ў ПАР.

Шырока развітыя ўгандыйскія прыватныя ахоўныя фірмы таксама называюцца аскары. Паводле умоваў найму, ахоўнікі павінны былі атрымліваць штомесячны заробак у памеры 1000 долараў і прэмію ў памеры 80 000 долараў у выпадку гібелі, але многія скардзіліся на тое, што грошы не выплачваліся, або з іх несправядліва спаганяліся розныя зборы. Ахоўнікі падпісвалі дамовы з афрыканскімі агенцтвамі па падборы персаналу, напр. Askar Security Services. Іх фрахтаваў Beowulf International на паслугі па субпадрадчыку EOD Technologies, амерыканскай кампаніі, нанятай Міністэрствам абароны ЗША, падчас амерыканскай акупацыі Іраку, дзеля забеспячэння аховы лагера «Віктары» ў Багдадзе. Прадстаўнік Beowulf заявіў, што 400 нанятых «ўразілі армію ЗША сваімі навыкамі і вопытам», але скардзіўся, што некаторым з нанятых не хапала вопыту работы ў паліцыі або ахове і яны «нават не ведалі, як трымаць зброю». Сярод прынамсі адзінаццаці іншых угандыйскіх вярбоўшчыкаў — Dresak International і Connect Financial Services.

См. таксама

Сіпаі Зуавы Гуркхі Ціральеры Спагі Гум'еры

Спасылкі Катэгорыя:Узброеныя сілы Італіі Катэгорыя:Ваенная гісторыя