Пскоўская судная грамата — звод законаў Пскоўскай феадальнай рэспублікі, складзена на аснове асобных пастаноў пскоўскага веча, гасподы (баярскай рады), княжацкіх грамат, норм Рускай Праўды і звычаёвага права. Адлюстроўвае найважнейшыя рысы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыцця Пскоўскай зямлі ў 14—15 стстагоддзях. Пскоўская судная грамата строга ахоўвала права прыватнай уласнасці, асабліва феадальнай уласнасці на зямлю; рэгламентавала парадак афармлення правоў уласнасці на зямлю, ход разбору спрэчак аб зямлі; вызначала становішча сялян-ізорнікаў. Шмат артыкулаў прысвечана гандлёва-рамесным адносінам (купля-продаж, заклад, дарэнне, пазыка, маёмасны і асабісты наём і г.д.). За палітычныя і крымінальныя злачынствы належала пакаранне смерцю. У Пскоўскай суднай грамаце ёсць матэрыял пра характэрнае для Пскоўскай феадальнай рэспублікі зрошчванне свецкага і царкоўнага кіраўніцтва апарата. Пскоўская судная грамата — адна з найважнейшых крыніц Судзебніка 1497. Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя права Расіі