Аляксей Дзмітрыевіч Папоў (; ) — расійскі рэжысёр, тэарэтык тэатра, педагог. Народны артыст СССР (1948). Доктар мастацтвазнаўства (1957).

Біяграфія Вучыўся ў школе жывапісу ў Казані. З 1912 года — акцёр МХТ, з 1918 года — рэжысёр у правінцыяльных тэатрах, з 1923 года — у 3-й Студыі МХАТ (з 1926 года — Тэатр імя Я.​Вахтангава), з 1930 года — мастацкі кіраўнік Тэатра Рэвалюцыі. У 1935—58 гадах — галоўны рэжысёр Цэнтральнага тэатра Савецкай Арміі. З 1919 года выкладаў ў тэатральных студыях, з 1935 года ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва (з 1940 прафесар, у 1961 мастацкі кіраўнік). Стварыў народна-гераічныя спектаклі. Тыповыя рысы сучасніка раскрываў праз беражлівую перадачу кожнага вобраза і адначасова праз насычаныя думкай і пачуццём масавыя сцэны. Паставіў спектаклі: «Зойчына кватэра» М.​Булгакава (1926), «Змова пачуццяў» Ю.​Алешы (1929), «Паэма пра сякеру» (1931), «Мой сябар», «Пасля балю» (1934) М.​Пагодзіна, «Рамэо і Джульета» (1935), «Утаймаванне свавольніцы» (1937), «Сон у летнюю ноч» (1941) У.​Шэкспіра, «Даўным-даўно» А.​Гладкова (1942), «Рэвізор» М.​Гогаля (1951), «Паднятая цаліна» паводле М.​Шолахава (1957). Аўтар прац па тэорыі тэатра. Сталінская прэмія 1943, 1950, 1951.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Акцёры Расіі