Пракопій Нілавіч Дабрахотаў, у манастве Павел () — рускі царкоўны і грамадскі дзеяч, гісторык, калекцыянер.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 185

Біяграфія Скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1837). Выкладаў у Літоўскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. Адзін з актыўных супрацоўнікаў мітрапаліта Іосіфа Сямашкі па ліквідацыі Брэсцкай уніі 1596. Працаваў з бібліятэкай і архівам Жыровіцкага манастыра. У 1847 пастрыгся ў манахі, у 1849 узведзены ў сан архімандрыта і прызначаны рэктарам Полацкай семінарыі і настаяцелем Полацкага Богаяўленскага манастыра. У 1851—66 рэктар Рыжскай, Екацярынаслаўскай, Магілёўскай і Вяцкай семінарый. У 1866—97 епіскап ладожскі, пскоўскі і порхаўскі, аланецкі і петразаводскі. У 1897 прызначаны настаяцелем маскоўскага Высокапятроўскага манастыра.

Як гісторык і грамадскі дзеяч Дабрахотаў быў паслядоўным прыхільнікам тэорыі заходнерусізму. З уласных сродкаў прызначыў прэмію за лепшае сачыненне па гісторыі праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Сучаснікі сведчаць, што да самай смерці ён пры набажэнстве памінаў сваіх аднадумцаў і найбольш мітрапаліта Сямашку і Міхаіла Мураўёва. Аўтар «Запісак са свайго жыцця» (не апублікаваны).

Збіранне кніг Вывез з бібліятэк і архіваў Супрасля, Жыровіч і Полацка значную колькасць каштоўных рукапісных кніг, актаў і стародрукаў. Частку з іх пазней ахвяраваў Санкт-Пецярбургскай Духоўнай акадэміі («Трыёдзь» Швайпольта Фіёля), акадэміку Ізмаілу Сразнеўскаму («Дзесятаглаў»), свайму вучню Міхаілу Каяловічу, Віленскаму Святадухаўскаму брацтву. Астатняя (большая) частка ў 1905—08 гадах трапіла ў бібліятэку Акадэміі навук Расіі (у 1931—420 адзінак, архіў Жыровіцкага манастыра перададзены ў Археаграфічную камісію, 53 адзінкі знаходзяцца ў бібліятэцы і сёння).

З імем Дабрахотава звязаны беларускі рукапісны зборнік энцыклапедычнага зместу (т. зв. Зборнік епіскапа Паўла) і Евангелле 16 ст. з багатым рэнесансавым арнаментам (т. зв. Дабрахотава Евангелле).

Першым звярнуў увагу і стаў вывучаць Жыровіцкае Евангелле.

Творы [https://dspace.ut.ee/items/a5b21246-2c45-4388-a1e9-224ce3bdccabКое-что из прежних занятий Псковского и Порховского епископа Павла] — Псков, 1872; Трёхсотлетний юбилей славной защиты Пскова во время осады его польским королём Стефаном Баторием 1581 года. — Псков, 1881.

Крыніцы

Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі Катэгорыя:Епіскапы Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маршанскім павеце