Сяргей Сяргеевіч Патаранскі () — беларускі пісьменнік, рэжысёр, акцёр.
Біяграфія Нарадзіўся 6 студзеня 1976 года ў Мінску. Скончыў Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, затым Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Майстэрства акцёра тэатр і кіно» і «Рэжысура драмы».
У 1996 годзе ўдзельнічаў у фестывалі «Art-прагноз» у Віцебску. У 2001 годзе творы ўключаны ў «Анталогію маладога верша»«Анталогія маладога верша» / Рэдактар А. Масарэнка. — Мінск: «Ураджай», 2001., у 2003 годзе — у анталогію «Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя»Краса і сіла : анталогія беларускай паэзіі ХХ стагоддзя / [укладальнік М. Скобла; рэдактары: А. Сідарэвіч, А. Пашкевіч]. — Мінск : Лімарыус, 2003. — 879 с., л. іл. — ISBN 985-6302-53-6.
Пасля трагічнага здарэння, якое значна падарвала здароўе, вядзе практычна замкнёны лад жыцця.
Аўтар зборнікаў «Залаты вецер» (1998, бібліятэчка часопіса «Маладосць»), «Сэрца Бога — Беларусь» (2006), «Аблічча кахання» (2014). У 2026 годзе вышлі «Выбраныя творы». Быў сябрам Беларускага саюза пісьменнікаў.
Зняў чатыры дакументальныя фільмы.
Крыніцы
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты