Сацыялект (англ.: sociolect, ад лац.: societas — грамадства, і дыялект), ""сацыяльны дыялект — комплекс устойлівых групавых маўленчых (у першую чаргу лексічных і стылістычных) асаблівасцяў, характэрных для якой-небудзь сацыяльнай групы (тыпу) — прафесійнай, узроставай, канфесійнайДзмітрый Суднік. Аб адной граматычнай інавацыі ў беларускім каталіцкім сацыялекце: святая Тэрэза ад Дзіцятка Езуса vs святая Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса vs святая Тэрэза ад Дзіцятка Езус vs святая Тэрэза ад Дзіцяткі Езус // ACTA ALBARUTHENICA 22: 2022, класавай, адукацыйнай, расавай, палавой, субкультуры і гэтак далей. Гэтым сацыялект адрозніваецца ад дыялекту, на якім размаўляюць прадстаўнікі пэўнай геаграфічнай вобласці, і ідыялекту — мовы, уласцівай канкрэтнаму індывіду.

Літаратура

Лукашанец, А. Г. Беларускія сацыялекты XIX стагоддзя: Вопыт тыпалагічнага апiсання / А. Г. Лукашанец. - Мінск: Мінскі дзяржаўны лiнгвiстычны універсітэт, 1999. — 207 с.

Зноскі