Канві́кт (ад ) — інтэрнат у навучальных установах езуітаў і піяраў.
Гісторыя і функцыі Першапачаткова статуты ордэна езуітаў не прадугледжвалі існаванне інтэрнатаў, бо лічылася непажаданым пранікненне ў асяроддзе моладзі элементаў манаскага жыцця і знікненне дыстанцыі паміж выхавацелямі і выхаванцамі.
Аднак жыццёвыя патрэбы прывялі да ўвядзення канвіктаў, у першую чаргу для маламаёмнай моладзі, якая магла атрымаць там прытулак на час навучання. Пазней былі ўведзены і спецыялізаваныя інтэрнаты: шляхецкія канвікты для моладзі шляхецкага паходжання і музычныя бурсы. Акрамя таго, інтэрнаты існавалі пры езуіцкіх дыяцэзіяльных семінарыях і алюмнатах.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Адукацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Езуіцкая адукацыя Катэгорыя:Інтэрнаты Катэгорыя:Піярская адукацыя