Тэафіл Альшаніца () — уніяцкі царкоўны дзеяч, ігумен, архімандрыт, базыльянін.
У 1614—1617 гадах у Браўнсбергскім езуіцкім калегіуме. У 1623 годзе як ігумен Жыровіцкага манастыра удзельнічаў у Руцкай кангрэгацыі.
У 1635 годзе кароль Уладзіслаў Ваза дазволіў полацкаму архібіскупу Антону Сяляве перадаць Альшаніцы Мікалаеўскі манастыр у Мсціслаўскім ваяводстве. Аднак, у 1636 годзе Тэафіл быў ігуменам Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра. У 1636 годзе ўдзельнічаў у Віленскай кангрэгацыі базыльян, якая даручыла архібіскупу Сяляве, протаархімандрыту Корсаку, ігуменам Барысаглебскаму Альшаніцы і Чарэйскаму Кваснеўскаму вырашыць праблему з Галубіцкай царквой з улікам тэстаменту Астафея Корсака 1625 года.
Ігумен Тэафіл некалькі разоў скардзіўся ў полацкі магістрат, што той не прымае захадаў да асоб, якія не ходзяць у царкву. У 1640 годзе пры спрыянні мітрапаліта Сялявы Альшаніца атрымаў каралеўскі дазвол на архімандрыю і афіцыйна стаў Барысаглебскім архімандрытам.
Базыльянскі пракуратар (прадстаўнік) у Рыме Піліп Баравік, не абазнаны ў гісторыі манастыра, у 1647 годзе ў сваім допісе адзначаў, што «архімандрыт Полацкі на імя Тэафіл; гэты манастыр ніколі не меў тытула архімандрыта, не кажучы ўжо пра пажыццёвага … са свайго даходу могуць утрымліваць 19 манахаў; але іх тут толькі 4». На Віленскай кангрэгацыі 1650 года архімандрыт Альшаніца абраны кансультарам Базыльянскага ордэна.
Памёр 1651 годзе.
Крыніцы
Літаратура
Жыццяпісы базыльян (Пятая частка Рукапісу Льва Кішкі) / [біяграфічныя матэрыялы пра князёў і царкоўных дзеячаў-базыльян на лацінскай мове]. — ЦДІАЛ. Фонд 201, вопіс 4 б, справа 413. — С. 239—486. — С. 435.
Спасылкі
Катэгорыя:Бельчыцкі манастыр Катэгорыя:Жыровіцкі манастыр Катэгорыя:Базыльяне