У студзені 2026 года пераходны ўрад Сірыі пачаў пашыраць свой кантроль над тэрыторыямі на паўночным усходзе краіны, дзе жывуць курды. Гэта прывяло да ўзброеных сутыкненняў з курдскімі Сірыйскімі дэмакратычнымі сіламі (СДС). У выніку 18 студзеня было падпісана пагадненне аб спыненні агню і інтэграцыі СДС у структуры сірыйскай дзяржавы.
Ход падзей Са слоў камандуючага СДС Мазлума Абдзі, наступленне ўрадавых сіл пачалося 16 студзеня і першапачаткова было накіраваны супраць курдскіх кварталаў у Алепа, а затым распаўсюдзіўся на паўночную і ўсходнюю Сірыю, у прыватнасці, на раёны горада Табкі, паўднёвую частку Эр-Ракі і Дэйр-эз-Зор. Гэтаму папярэднічалі перамовы з ЗША і абяцанне прэзідэнта Сірыі Ахмеда аш‑Шараа надаць курдскай мове статус дзяржаўнай. У выніку наступлення да 18 студзеня ўрадавыя сілы ўсталявалі кантроль на горадам Табка, а таксама над найбуйнейшым у Сірыі нафтавым радовішчам Амар і газавым радовішчам Канака ў Дэйр-эз-Зоры.
Але ўжо 18 студзеня аш-Шараа заявіў, што з СДС дасягнута пагадненне аб спыненні агню. Яно прадугледжвае поўную перадачу пад кантроль сірыйскага ўрада правінцый Дэйр-эз-Зор і Эр-Рака з усімі ўстановамі, нафтавымі і газавымі радовішчамі, інтэграцыю органаў улады правінцыі Эль-Хасака ў структуры сірыйскай дзяржавы і ўключэнне баевікоў СДС у склад сірыйскай арміі і Міністэрства ўнутраных спраў на індывідуальнай аснове пасля праверкі.
Аднак баі працягнуліся і пасля абвяшчэння аб спыненні агню. У месцах пражывання курдаў была абвешчаная мабілізацыя, іх лідары паклікалі далучыцца да ўзброенай барацьбы курдаў, якія пражываюць за мяжой. Адным з цэнтраў супраціву курдаў стаў горад Кабані. Урад аш-Шараа і СДС абвінавацілі адзін аднаго ў наўмысным вызваленні часткі баевікоў ІД, якія ўтрымліваліся ў турмах СДС. 20 студзеня СДС заявілі аб тым, што абвяшчаюць спыненне агню, будуць выконваць пагадненне ад 18 студзеня, але ў выпадку нападу акажуць супраціў.
Крыніцы
Катэгорыя:Бітвы грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Студзень 2026 года Катэгорыя:Канфлікты 2026 года