Цэнтральны раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў цэнтральнай частцы горада. Плошча: 4,1 тыс. га. Насельніцтва: 115 тыс. чалавек.
Гісторыя Створаны ў 1969 годзе. У 2000 годзе да Цэнтральнага раёна далучана частка тэрыторыі Фрунзенскага раёна.
Гісторыя У 1894—1905 гадах у вёсцы Ржавец, якая пазней увайшла ў склад раёна, дзейнічаў Ржавецкі цагельны завод. У 1895 годзе меў лакамабіль, паравы кацёл і 2 конныя рухавікі. У 1895—1898 гадах працавала 55 рабочых.
Эканоміка 26 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку ЗАТ «Атлант», ААТ «Гарызонт», СП ЗАТ «Мілавіца», КУП «Мінскхлебпрам». 37 будаўнічых арганізацый. усяго больш за 7 тыс. суб’ектаў гаспадарання.
Каля 400 магазінаў, у тым ліку два вялікія ўнівермагі «ГУМ» і «Гандлёвы дом на Нямізе».
Культура У Цэнтральным раёне знаходзяцца 25 устаноў культуры, у тым ліку Палац Рэспублікі, 4 бібліятэкі, 5 тэатраў, 3 кінатэатры, 7 музеяў, 4 клубныя ўстановы, дзіцячая музычная школа.
Адукацыя У 20 навучальных установах раёна навучаюцца 15,5 тыс. чалавек. Тры ВНУ: Акадэмія музыкі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва. Два ССУ: Мінскае сувораўскае вучылішча і Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі.
Медыцына На тэрыторыі раёна размешчаны 2-я і 7-я клінічныя бальніцы, 2-я дзіцячая клінічная бальніца, эндакрыналагічны і наркалагічны дыспансеры.
Кіраўнікі адміністрацыі 16 сакавіка 2015 — 14 сакавіка 2017 — Ганна Мар’янаўна Мацельская 14 сакавіка 2017 — 26 чэрвеня 2018 — Ігар Іванавіч Бузоўскі з 28 чэрвеня 2018 — 29 ліпеня 2021 — Дзмітрый Віктаравіч Пятруша з 29 ліпеня 2021 — Мікалай Аляксандравіч Палякоў
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Раёны Мінска