«Разня ў Касплі», або «Забойствы на Кукінай Гары» — забойства мірнага жыхарства за Кукінай гарой у пасёлку Каспля, здзейсненае нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, пры дапамозе корпуса самааховы і дапаможнай паліцыяй пры ўдзеле начальніка Службы парадку Смаленска Дзмітрыя Касмовіча.

Гісторыя Летам 1942 года партызаны падарвалі машыну нямецкага ваеннага каменданта на аўтадарозе Каспля—Смаленск. Для расследавання прыехаў маёр Дзмітрый Касмовіч. Для карнай акцыі прыбыла падраздзяленне 335-га ахоўнага батальёна. Сярод карнікаў былі яфрэйтары Гаудзян Курт, Вілі Краўзэ і Эрых Мюлер. Нямецкія ваеннаслужачыя і паліцэйскія прыбылі на трох аўтамабілях пад кіраўніцтвам нямецкага палкоўніка. Жыхарам вёскі забаранілі выходзіць з дамоў, таму карціну растрэлу аднаўлялі па паказаннях паліцыянтаў і мясцовых жыхароў.

Начальнік касплянскай паліцыі Сяргей Сецькін паказаў падчас судовага працэсу ў 1975 годзе:

З успамінаў відавочцаў (па матэрыялах музея Касплянскай сярэдняй школы):

Таксама сведчаць, што падчас гэтага, Касмовіч не толькі назіраў за ходам экзэкуцыі, але і кіраваў ёю і «пры расстрэле некалькіх груп ужыў зброю асабіста». Старых і дзяцей кідалі ў яму жыўцом і закопвалі. Калі яма зраўнялася, Касмовіч утрамбаваў магілу сваімі ботамі. Пасля расстрэлу Касмовічу далажылі, што адна з засуджаных маці перад арыштам схавала ў ахапак саломы грудное дзіця. Касмовіч увайшоў у памяшканне, дзе знаходзіўся малы, узяў яго за ножку і стрэліў у галаву, а цела грэбліва адкінуў у бок. Гэта была 158-я смерць у пасёлку Каспля. Цалкам, 158 чалавек былі забітыя. Касмовіч пазней напісаў прэзідэнту БЦР Астроўскаму аб гэтым часе: «Гэта так даўно было, што шмат чаго забыў»

Крытыка Аляксандр Гелагаеў, ваенны аглядальнік і гісторык, тлумачыць:Вядома, што Зміцеру Касмовічу, які працаваў у паліцыі на Смаленшчыне, закідаюць факт удзелу ў знішчэнні вёскі Каспля. У Нацыянальным Архіве ёсць фонд Касплянскай партызанскай брыгады. Нічога пра ўдзел Касмовіча асабіста я там не знайшоў. А сам факт усплыў толькі ў 1980-я гады ў публіцыстычным выданні. Мне здаецца, што гэта можа быць наўпрост часткай кампаніі, скіраванай супраць беларускай эміграцыі, бо Касмовіч быў вядомым яе дзеячом. Такім чынам, ёсць абвінавачванні, а доказаў — зноў няма.

Крыніцы

Катэгорыя:Масавыя забойствы Катэгорыя:Беларуская цэнтральная рада