Асцыляторыя (Oscillatoria) — род ніткаватых сіне-зялёных водарасцей сямейства асцыляторыевых.

Апісанне Трыхомы блакітна-зялёнага, радзей жоўта-зялёнага, чырванаватага або фіялетавага колеру, складаюцца (акрамя канцавых) з цыліндрычных клетак, адзіночныя або злучаны ў дзернавінкі, пераважна без слізістага чахла, не маюць гетэрацыстаў. Размнажаюцца дзяленнем клетак папалам, гармагоніямі і планакокамі. Большасць відаў рухомыя.

Пашырэнне Касмапаліты. Вядома больш за 100 відаў, на Беларусі найбольш пашыраны ў планктоне сажалак і азёр: , , , , , . Індыкатары полі- і мезасапробных водаў. выклікае падлёднае цвіценне вады ў возеры Рудакова Мядзельскага раёна.

Літаратура

Катэгорыя:Цыянабактэрыі