Масавае забойства ў Вашынгтоне-Нэйві-Ярд – падзеі, якія адбыліся 16 верасня 2013 года ў штаб-кватэры (NAVSEA) Ваенна-марскіх сіл ЗША ў у Вашынгтоне, акруга Калумбія. Былы работнік базы 34-гадовы Аарон Алексіс расстраляў 20 чалавек, 12 з якіх загінулі і 8 атрымалі раненні. Неўзабаве ён быў забіты ў перастрэлцы з паліцыяй.
Гэты інцыдэнт стаў другім масавым забойствам на тэрыторыі вайсковай базы ЗША пасля .
Ход падзей
У панядзелак 16 верасня 2013 года ў 7:53 раніцы па мясцовым часе 34-гадовы Аарон Алексіс (9 мая 1979 — 16 верасня 2013) прыехаў да будынка «Вашынгтон-Нейві-Ярд» на арандаванай Toyota Prius шэрага колеру узброены абрэзам «» 12-га калібра, які разам з патронамі схаваў у спартыўнай сумцы. У 8:08 ён, скарыстаўшыся сваім пропускам, абмінуў пасаду аховы разам са зброяй. Падняўшыся на чацвёрты паверх, Алексіс увайшоў у прыбіральню, дзе сабраў і зарадзіў стрэльбу, затым прайшоў па калідоры ў заходняе крыло і адкрыў агонь па людзях у 8:16 раніцы. На працягу чатырох хвілін ён застрэліў з блізкай адлегласці некалькіх чалавек, пасля чаго (8:20 раніцы) пакінуў чацвёрты паверх і працягнуў страляць на трэцім паверсе і ў вестыбюлі. Адзін чалавек на трэцім паверсе быў забіты шалёны куляй, якая патрапіла яму ў галаву. На трэцім паверсе Алексіс застрэліў супрацоўніка аховы, які паспрабаваў яго спыніць, забраў яго табельны пісталет «Beretta 92» 9×19 мм Парабэлум і патроны да яго і працягнуў страляць.
Першы званок у паліцыю паступіў у 8:17 раніцы. Паліцэйскія неадкладна адрэагавалі, накіраваўшы на месца не менш за тры патрульныя машыны. У 8:24 першыя паліцэйскія праніклі ў будынак і тут жа сутыкнуліся са страляўшым на трэцім паверсе. Злачынец адкрыў па іх агонь, у выніку чаго афіцэр паліцыі Скот Уільямс атрымаў раненне ў нагу. Паліцыянты былі вымушаныя адступіць, а Аарон Алексіс працягваў страляць па людзях яшчэ на працягу 30 хвілін. У 8:57 раніцы паліцыянты заблакавалі злачынца ў адным з памяшканняў, на трэцім паверсе будынка недалёка ад галоўнага офіса ўстановы. У выніку завязанай перастрэлкі ў 9:25 раніцы Аарон Алексіс забіты на месцы, атрымаўшы смяротнае раненне ў галаву. Яго цела вынесена з будынка ў 11:50 раніцы.
Версіі аб матывах і асобу стрэлка
Матывы і абставіны злачынства пакуль удакладняюццаОбама объявил траур по погибшим в результате стрельбы в Вашингтоне , 17 сентября 2013Убит один из виновников стрельбы на базе ВМФ Navy Yard в Вашингтоне NEWSru.co.il — Новости Израиля, 16 сентября 2013. Ёсць версія, што Алексіс пакутаваў паранояй – быў упэўнены, што яго кантралююць пры дапамозе . На сваім драбавіку ён надрапаў надпісы: «Канец пакутам!», «Ужо лепш так!» і «Мая звышнізкачастотная зброя».
У Алексіса ёсць жонка і дзеці, якія жывуць у Нью-Ёрку. Сам ён нарадзіўся ў Квінсе, вырас у Брукліне, а, будучы дарослым, у розны час жыў у Сіэтле, Вашынгтоне і Тэхасе. Ён цікавіўся будызмам і падтрымліваў сяброўскія адносіны з прыезджымі з будыйскіх краін (у прыватнасці, з Тайланду). Паліцыя тры разы затрымлівала яго за парушэнні грамадскага парадку, у тым ліку за стральбу ў неналежным месцы, але крымінальная справа не была ўзбуджаная, так як паліцыя ўстанавіла, што ў першы раз ён расстраляў прыпаркаваную прама на яго ганку машыну ў стане – яго гэта вельмі раззлавала. Паркавацца на ганку чужых дамоў у ЗША забаронена, бо гэта парушае недатыкальнасць прыватнай уласнасці ў адпаведнасці з дактрынай «», а менавіта грамадзянам дазваляецца расстрэльваць тых, якія незаконна ўварваліся ў іх дом, у тым ліку неадушаўлёныя прадметы. Быў затрыманы паліцыяй у другі раз, калі ў сябе дома чысціў зброю – адбыўся выпадковы стрэл у столь, які пашкодзіў суседнюю кватэру. У абодвух інцыдэнтах людзі не пацярпелі. У трэці раз Алексіс быў затрыманы на вуліцы ў стане алкагольнага ап’янення, адпушчаны праз два дні. Алексіс працаваў электрыкам у Узброеных сілах ЗША, яго спецыяльнасцю было чыніць электрычныя сістэмы ў . Таксама ён служыў на ваеннай базе Форт-Уэрт, быў у камандзіроўцы ў Японіі. Акрамя таго, па словах яго сваякоў, ён быў сведкам тэрактаў 11 верасня і актыўна ўдзельнічаў у выратаванні тых, хто застаўся ў жывых. Тыя падзеі маглі нанесці яму глыбокую псіхалагічную траўму.
Рэакцыя ўладаў
Сустрэўшыся 23 верасня 2013 года з роднымі і блізкімі ахвяр масавага забойства, прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ў ЗША назіраецца «эпідэмія ўзброенага гвалту» і што ўзровень падобнай злачыннасці «ў ЗША ў дзесяць разоў большы ў параўнанні з іншымі развітымі краінамі». У якасці меры па барацьбе з узброеным гвалтам Абама бачыць неабходнасць абмежавання вольнага абароту агнястрэльнай зброі: «неабходна дамагчыся важнага рашэння, нельга, каб зброя трапляла ў дрэнныя рукі».
Крыніцы
Катэгорыя:Падзеі 16 верасня Катэгорыя:Масавыя забойствы ў ЗША