Сяргей Сцяпанавіч Забродскі (, — , ) — беларускі вучоны ў галіне гідрадынамікі, цепла- і масаабмену. Доктар тэхнічных навук (1960), прафесар (1964), член-карэспандэнт АН БССР (1966). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія У 1939 г. скончыў энергетычны факультэт Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута. Пасля заканчэння ВНУ служыў у радах Савецкай Арміі, прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне.
У сакавіку 1946 г. прыходзіць працаваць у Энергасектар Акадэміі навук БССР (з 1952 г. — Інстытут энергетыкі АН БССР) на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка, дзе і працаваў да апошніх дзён. У 1950—1957 гг. працуе старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце энергетыкі АН БССР. У 1957 г. узначаліў лабараторыю дысперсных сістэм гэтага інстытута (з 1963 г. — Інстытут цепла- і масабмену АН БССР).
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па даследаванні цепла- і масаабмену ў дысперсных сістэмах. Прапанаваў формулу для разліку каэфіцыента цеплаабмену ў кіпячым слоі, распрацаваў асновы прымянення дысперсных матэрыялаў у якасці высокаэфектыўных прамежкавых цепланосьбітаў для безакісляльнага нагрэву металу, стварэння ахоўных атмасфер і інш.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, звыш 60 пасведчанняў на вынаходніцтвы. Падрыхтавана 18 кандыдатаў навук.
С. С. Забродскім была створана навуковая школа ў галіне пераносу ў дысперсных сістэмах.
Быў намеснікам акадэміка-сакратара аддзялення фізіка-тэхнічных навук Акадэміі навук БССР, старшынёй секцыі навуковага Савета па праблеме «Маса- і цеплапераносу ў тэхналагічных сістэмах» Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы.
З’яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара «Інжынерна-фізічнага часопіса», членам рэдкалегіі часопіса «Весці АН БССР. Серыя фізіка-энергетычная».
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны» (1971 г.), медалямі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За абарону Ленінграда», ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, залатым медалём ВДНГ СССР (1970) за прадстаўленую арыгінальную ўстаноўку для сушкі медпрэпаратаў.
Асноўныя працы Перенос тепла псевдоожиженным слоем зернистого материала (1958) Гидродинамика и теплообмен в псевдоожиженном слое (1963) Высокотемпературные установки с псевдоожиженным слоем (1971)
Літаратура
Забродскі Сяргей Сцяпанавіч у базе данных «Гісторыя беларускай навукі ў асобах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Инженерно-физический журнал. — 2012. — Т. 85. — С. 230—231
Спасылкі Профіль С. С. Забродскага за сайце НАН Беларусі