Парматрэ́ма (Parmotrema) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармеліевых.

Апісанне Талом няправільна разеткападобны або невыразнай формы, дыяметр да 15 см, з прыўзнятымі па краях сарэдыёзнымі лопасцямі і круглаватымі або вострымі пазухамі. Лопасці завіліста надрэзаныя, кучаравыя, з рэдкімі невялікімі раснічкамі па краях. Верх шаравата-зеленаваты, аліўкава-шараваты, шэры, матавы, гладкі. Ніжні бок талома чорны, з цёмнымі рызінамі, па краях больш светлы. Сарэдыі валікападобныя, выцягнутыя. Пладовыя целы (апатэцыі) сустракаюцца рэдка.

Лішайнік змяшчае атранарын і салацынавую кіслату.

Пашырэнне У свеце вядома каля 250 відаў, распаўсюджаны пераважна ў тропіках. Растуць у ліставых лясах на кары дрэў, замшэлых скалах. У Беларусі cустракаецца ў шыракалістых лясах, на кары ліставых дрэў.

Спасылкі

Катэгорыя:Пармеліевыя Катэгорыя:Роды грыбоў