7 студзеня 2025 года ў 09:05 па мясцовым часе (UTC+8) у павеце Тынгры (Тыбецкі аўтаномны раён, КНР) адбылося землетрасення магнітудай 7,1. У Тыбеце прынамсі 126 чалавек загінулі, яшчэ 188 былі параненыя.

Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся за 163 кіламетры ад горада Шыгадзэ, яго глыбіня склала каля 10 кіламетраў. Яно адчувалася ў Непале (пацярпелі 13 чалавек) і некаторых рэгіёнах Індыі.

Гэта найбуйнейшае землетрасенне ў Кітаі са студзеня 2024 года і самае смяротнае са снежня 2023 года, калі ў правінцыі Ганьсу ў выніку землетрасення загінулі 148 чалавек.

Крыніцы

Катэгорыя:Падзеі 7 студзеня Катэгорыя:Студзень 2025 года Катэгорыя:2025 год у Кітаі Тыбет