За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Шчучынскага раёна былі забітыя. Самыя масавыя забойствы адбыліся ў Шчучыне, Васілішках, Жалудку, Астрыне, Ражанцы, Першамайскай. Нешматлікія ацалелыя ў большасці сваёй ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета. У гета ў вёсцы Васілішкі (лета 1941 — 10 мая 1942) былі забітыя каля 2200 чалавек. У гета ў пасёлку Жалудок (лета 1941 — 9 мая 1942) былі забітыя каля 2000 чалавек. У гета ў пасёлку Астрына (лета 1941 — лістапад 1942) былі забітыя каля 2000 чалавек. У гета пасёлка Шчучын (верасень 1941 — 17 верасня 1943) былі забітыя да 3000 чалавек. З гета вёскі Каменка (да 3 сакавіка / лютага 1943 года) яўрэяў перанакіравалі ў АсвенцімНациональный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 845, опись 1, дело 8, лист 31Государственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 86, дело 40, листы 4, 56, 58Государственный архив Гродненской области (ГАГО), — фонд 1, опись 1, дело 54, листы 37-38;.

У Шчучынскім раёне 14 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Задарноўская ІрэнаЯд Вашем. История спасения. Задарновская Ирена. , Габіс АнтанінаЯд Вашем. История спасения. Габис Антонина. , Яцэвіч Алена, Чэслаў і Эла, Саўко (Яцэвіч) ЯдвігаЯд Вашем. История спасения. Яцевичи. , Ажынская Ева, Карнецкая (Іванаўская) Ганна, Іванаўская Сабіна, Скіндэрава-Іванаўская Хелена, Данілевіч АдольфЯд Вашем. История спасения. Спасение Эммы Альтберг и Марии Альтберг-Арнольдовой. , Талочка Міхаіл, Стэфаніда і МарыяЯд Вашем. История спасения. Семья Толочко. .

Помнікі ахвярам генацыду яўрэяў раёна ўстаноўлены ў Шчучыне, Васілішках, Жалудку і Астрыне.

Крыніцы

Літаратура

Шчучынскі раён Катэгорыя:Гісторыя Шчучынскага раёна