Дзмітрый Уладзіміравіч Кучук () — беларускі ваенны. Генерал-маёр (з 16 чэрвеня 2025 года)Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні. Начальнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча (з 2023).
Біяграфія Нарадзіўся 17 студзеня 1975 года ў сям’і вайскоўца.
У 1990—1992 гадах навучаўся ў 3 узводзе 1 роты Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. Пасля гэтага паступіў у Разанскае гвардзейскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, а скончыў вучобу ўжо ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, дзе быў створаны ўзвод ПДВ. Пазней скончыў камандна-штабны факультэт, а ў 2022 годзе — факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
З 2017 года — па снежань 2020 года камандаваў 5-й асобнай брыгадай спецыяльнага прызначэння.
З 2018 года — дэпутат Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.
З 2022 года праходзіў службу на пасадзе намесніка камандуючага сіламі спецыяльных аперацый.
28 ліпеня 2023 года назначаны начальнікам Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішчаУказ Президента Республики Беларусь от 28 июля 2023 года № 238 «О Д. В. Кучуке».
Узнагароды Ордэн «За службу Радзіме» III ступені.
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання