Мэргупэ () — рака ў Латвіі (рэгіён Відзэмэ). Даўжыня ракі — 53 км, падзенне 157 м. Выток — возера Бунэну, знаходзіцца на тэрыторыі Нітаўрскай воласці, недалёка ад пасёлка Нітаўрэ на вышыні 260 метраў над узроўнем мора.

У верхнім цячэнні, да ўпадзення Брэндупэ, рака называецца ручаём Бунэну. Працякае па тэрыторыі Амацкага, Сігулдскага і Малпілскага краёў. Зліваючыся з ракой Суда, утварае раку Ліела-Юга, якая ўпадае ў возера Юглас у нізоўях ракі Даўгава. Крыніцы

Катэгорыя:Рэкі Латвіі